From Wikipedia, the free encyclopedia
Боб Дылан (англ.: Bob Dylan), пры нараджэнні Роберт Ален Цымерман (англ.: Robert Allen Zimmerman; нар. 24 мая 1941, Дулут, Мінесота) — амерыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2016) «за стварэнне новай паэтычнай выразнасці ў рамках амерыканскай песеннай традыцыі»[8].
Боб Дылан | |
---|---|
Bob Dylan | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 24 мая 1941[1][2][…] (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | ЗША |
Бацька | Abram Zimmerman[d][5] |
Маці | Beatrice Stone[d][5] |
Жонка | Sara Dylan[d][4] і Carolyn Dennis[d][6] |
Дзеці | Jakob Dylan[d] і Jesse Dylan[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | аўтар песень, кінаакцёр, паэт, гітарыст, аўтабіёграф, мастак, музычны прадзюсар, кінарэжысёр, паэт-песеннік, кампазітар, сцэнарыст, дыджэй, акцёр, спявак, радыёвядучы, дызайнер, пісьменнік, музыкант |
Гады актыўнасці | 1962 — цяпер. час |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | гітара[7], губны гармонік[7], фартэпіяна, вакал[7], Richter-tuned harmonica[d] і nyckelharpa[d] |
Жанры |
Фолк (1962—1964) Фолк-рок (1965—1966) Кантры-рок (1967—1970) Рок (1973—1979) Хрысціянскі рок (1979—1981) Рок (1981 — цяперашні час) |
Псеўданімы | Elston Gunnn, Blind Boy Grunt, Lucky Wilbury/Boo Wilbury, Elmer Johnson, Jack Frost, Jack Fate, Willow Scarlet, Robert Milkwood Thomas, Tedham Porterhouse, Sergei Petrov |
Лэйблы | Columbia, Asylum |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па літаратуры (2016) |
Аўтограф | |
Афіцыйны сайт | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Роберт Ален нарадзіўся ў бальніцы Святой Марыі 24 мая 1941 года ў Дулуце ў яўрэйскай сям'і. Бабуля і дзядуля Дылана па бацькоўскай лініі, Ганна Кіргіз і Зігман Цымерман, эмігравалі з Адэсы ў ЗША пасля яўрэйскіх пагромаў 1905 года. Ягоныя бабуля і дзядуля па матчынай лініі, Флорэнс і Бэн Стоўн, былі літоўскімі яўрэямі, што прыбылі да ЗША ў 1902 годзе.
Адзін з вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я г. Спачатку выконваў балады і песні ў традыцыях музыкі кантры (у т.л. «песень пратэсту»), а з 1970-х г. — нярэдка ў стылі рок-музыкі.
Многія яго песні, такія як «Blowin 'in the Wind» і «The Times They Are a-Changin'», сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасць паспрыяла сціранню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.
Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Б. Дылана і нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг з вялікімі класічнымі паэтамі. Паводле дадзеных апытання часопіса Rolling Stone — з’яўляецца другой (пасля The Beatles) па значнасці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы лаўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі «Грэмі».
На беларускую мову асобныя песні пераклалі Ян Максімюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Макс Шчур, Раман Яраш[9][10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.