Блішча́нкі (Chrysidoidea) — надсямейства адзіночных вос. Больш за 2 тысячы відаў, распаўсюджаны ўсюды.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Блішчанкі (надсямейства) |
Аса Chrysis viridula |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Chrysidoidea
|
|
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Блішчанкі.
Даўжыня 5—15 мм, цела яркае, з металічным бляскам, зялёнае, сіняе або часткова фіялетавае, пурпурова-чырвонае. Брушка з 3 членікаў, астатнія ў самак ператвораны ў доўгі трубчасты яйцаклад. Паразітуюць на лічынках іншых вос і пчол. Напрыклад, блішчанка двухколерная (Chrysis dichroa) адкладвае яйцы ў ячэйкі гнязда пчалы осміі (Osmia).
- Bethylidae (каля 1800 відаў)
- Chrysididae (каля 3000 відаў)
- Dryinidae (каля 1400 відаў)
- Embolemidae
- Plumalexiidae
- Plumariidae
- Sclerogibbidae
- Scolebythidae