Бліны
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бліны (значэнні).
Бліны́ — інтэрнацыянальная мучная страва, кулінарны выраб, вядомы шмат якім народам, у т.л. беларусам.
Хуткія факты Бліны, Уваходзіць у нацыянальныя кухні ...
Бліны | |
---|---|
таксама руск.: блины, укр.: млинці, польск.: naleśniki і інш. | |
Уваходзіць у нацыянальныя кухні | |
руская кухня, украінская кухня і беларуская кухня | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Пшанічную, жытнюю, ячную, грэчневую ці аўсяную муку замешваюць на малацэ або сыроватцы, сыраквашы. Бліны былі кіслыя, на рошчыне, і прэсныя, на содзе. У цеста часам дадаюць яйкі, цукар. Пякуць на падмазцы. Падаюць з мачанкай, падсмажаным салам, малаком, смятанай. З пшанічнай мукі пякуць невялікія тоўстыя бліны — аладкі і тонкія — наліснікі.