адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бло́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Блонь.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Блонь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. На 1 студзеня 1947 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Блонь[2].
8 верасня 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 вёсак (Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2306 чалавек[4], з іх 89,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2770 чалавек[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.