Блеўчыцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бле́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Быстрыца.
Хуткія факты Блеўчыцкі сельсавет, Краіна ...
Блеўчыцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Капыльскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Быстрыца |
Дата ўтварэння | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 765 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Закрыць
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Быстрыцкага і Лешненскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Блеўчыцы[1]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзярэчына, 19 сакавіка 2008 года — у аграгарадок Быстрыца[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2181 чалавек[3], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1765 чалавек[5].