From Wikipedia, the free encyclopedia
Бешмет[1] (састар. бешметь, ад татар.: bišmät) — верхняе адзенне цюркскіх народнасцяў, у выглядзе кафтана са стаячым каўняром. Распашны, звычайна падшываны, глуха зашпілены паўкафтан, які шчыльна атуляе грудзі і талію і даходзіць, як правіла, да каленяў, з невысокім каўняром-стойкай і рукавамі з парчы, аксаміту. Апранаўся на кашулю і пад халат, хоць у побыце мог насіцца самастойна. Часам збліжаецца з архалукам (атаясамліваецца з ім ці лічыцца закаўказскай разнавіднасцю). Пасля ватны бешмет стаў прататыпам ватоўкі , а лёгкі скарочаны бешмет ахоўнага колеру — прататыпам гімнасцёркі .
Бешмет зацверджанага па колеры і пакрыю ўзору уваходзіў у склад форменнага адзення ўсіх казачых войскаў. У пазаслужбовы час казакі маглі насіць бешметы любога колеру і матэрыялу. Бешметы выкарыстоўваліся як у якасці вулічнага, так і хатняга адзення. Маладыя казакі насілі бешметы ў летні час падчас гулянняў і святаў. Старыя казакі насілі дома прасцябаны на ваце бешмет.
Бешметы шылі звычайна з тканін фабрычнай вытворчасці: атлас, сацін і іншых; матэрыял — воўна, шоўк, рэпс і гэтак далей. Пажылыя казакі насілі бешметы сіняга, чорнага, карычневага колераў, маладыя — чырвонага, бардовага, зялёнага, блакітнага.
Бешмет прадстаўляў сабой вопратку даўжынёй ледзь вышэй каленяў або да каленяў, з падразной па таліі спінкай, прамымі суцэльнымі крысамі, якія зашпільваюцца да таліі на кручок, з бакавымі клінамі. Каўнер заўсёды быў стаячым, рукавы — вузкімі і доўгімі. Бешмет падпяразваўся так званым шабельным апярэзем, то ёсць скураным поясам, упрыгожаным меднымі і срэбнымі бляшкамі, на якім трымаліся кінжал або шабля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.