![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/World_Heritage_belfries_map.svg/langbe-640px-World_Heritage_belfries_map.svg.png&w=640&q=50)
Бефруа Бельгіі і Францыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бефруа гарадоў Бельгіі і Францыі — званіцы (бефруа) у Бельгіі і Францыі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e9/World_Heritage_belfries_map.svg/640px-World_Heritage_belfries_map.svg.png)
56 бефруа, 33 у Бельгіі на захад ад Мааса і 23 на поўначы Францыі занесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (№ 943). Бефруа ратушы Бруселя не ўваходзіць у гэты спіс бефруа, таму што яна ўжо лічыцца часткай сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як элемент комплексу Вялікай плошчы Бруселя.
Званіцы, узведзеныя на паўночным захадзе Еўропы ў 11-17 стст., былі не проста архітэктурнымі аб’ектамі ў раманскім, гатычным ці барочным стылях, але і сімваламі грамадзянскіх свабод. Горад узводзіў сваю званіцу пасля атрымання незалежнасці ад камуны. Раней над звычайнай гарадской забудовай маглі ўзвышацца толькі царкоўныя званіцы ці вежы замка як знакі ўлады царквы і феадалаў.
Нумары ў спісе адпавядаюць прыведзеным у спісе ЮНЕСКА ID 943/943bis.[1]