From Wikipedia, the free encyclopedia
Беслан Заўдзінавіч Мудра́наў (руск.: Беслан Заудинович Мудранов; нар. 7 ліпеня 1986, Баксан, Кабардзіна-Балкарская АССР, СССР) — расійскі дзюдоіст і самбіст, які выступае ў найлягчэйшай вагавай катэгорыі (да 60 кг). Майстар спорту міжнароднага класа па самба. Заслужаны майстар спорту Расіі па дзюдо (2012)[4]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, прызёр чэмпіянатаў свету, чэмпіён Еўропы і Расіі.
Беслан Заўдзінавіч Мудранаў | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | дзюдо[1] |
Нарадзіўся |
7 ліпеня 1986 (38 гадоў) |
Грамадзянства | Расія |
Альма-матар | |
Гады кар’еры |
2003—2008 (самба), 2008 — ц.ч. (дзюдо) |
Трэнеры | Рудольф Міхайлавіч Бабаян[2][3]. |
Рост | 1,66 м |
Вага | да 60 кг |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў 1986 годзе ў горадзе Баксан, Кабардзіна-Балкарыя. Пачаў займацца барацьбой з 13 гадоў, пра секцыю самба яму распавёў малодшы брат. Пачынаў у самба, трохі займаўся вольнай барацьбой[5]. Пасля пераехаў у Майкоп, паступіў у Адыгейскі дзяржаўны ўніверсітэт на факультэт ІФК дзюдо[2]. У 2006 годзе пераехаў у Армавір, у 2008 годзе перайшоў у дзюдо, выйграўшы занальны чэмпіянат і чэмпіянат Расіі.
Удзельнік чэмпіянату свету па дзюдо 2010, 2011, чэмпіянату Еўропы па дзюдо 2012 (золата). Чэмпіён Еўрапейскіх гульняў 2015 года. Чэмпіён[6] Алімпіяды 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Бацька, Заўдзін Шафігавіч, працуе шафёрам-дальнабойнікам, мама, Ася Хасанаўна, хатняя гаспадыня. Брат Аслан вучыцца ў Адыгейскім дзяржаўным універсітэце на факультэце ІФК дзюдо, займаецца самба і дзюдо[2][7].
Жонка Дыяна, дзве дочкі.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў: |date=
(даведка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.