рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́седзь, Бесядзь, Бесець — рака ў Смаленскай і Бранскай абласцях Расіі і Магілёўскай, Гомельскай абласцях Беларусі, левы прыток Сажа (басейн Дняпра). Даўжыня 261 км, у межах Беларусі 185 км. Вадазбор 5460 км², у межах Беларусі 3110 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м³/с. Агульнае падзенне 59,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 ‰.
Беседзь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 261 км |
Басейн | 5 460 км² |
Расход вады | 28,4 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | Смаленскае ўзвышша |
• Месцазнаходжанне | Шумяцкі раён |
• Каардынаты | 53°40′06″ пн. ш. 32°37′20″ у. д.HGЯO |
Вусце | Сож |
• Каардынаты | 52°37′54″ пн. ш. 31°08′24″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,23 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Расія | Смаленская вобласць, Бранская вобласць |
Беларусь | Магілёўская вобласць, Гомельская вобласць |
Краіны | |
Код у ДВР | 04010000612105000013590 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва Беседзь балцкага паходжання[1]. Ад літоўскага besti «ўтыкаць, капаць»[2] з індаеўрапейскімі паралелямі[3].
Значэнне назвы Беседзь можна перадаць як «Капа́ная (рака)». Семантыка назвы звязаная з глыбінёй рэчышча.
Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці, цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім раёнах Беларусі. Тройчы перасякае беларуска-расійскую мяжу. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачэрскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця.
Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км, ніжэй вусця р. Свінка 1—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км.
Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м.
Справа: Чачавец, Благаўка, Еленка, Сураў, Жадунь, Дзяражня, Алёшня, Палуж, Каўпіта, Азярышчанская, Чарняўка.
Злева: Альшоўка, Жадунька, Войская, Зубр, ручай Машоўка, Пералёўка, Стаўбунка, Студзёнка, Увіч, Сплавень (Трасцянец).
Гарадскія пасёлкі: Хоцімск, Красная Гара. Іншае: Белая Дуброва, Веткаўскі батанічны заказнік.
Народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў напісаў верш «Мая Беседзь».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.