Бенедыкт XVI
265-ы Папа Рымскі (2005—2013) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія — 31 снежня 2022, Ватыкан) — 265-ы Папа Рымскі. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 года, інаўгурацыйную імшу адслужыў 24 красавіка 2005 года. 11 лютага 2013 года абвясціў пра адмову ад пасады папы, афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 года.
Хуткія факты Яго Святасць[d], прэфект Кангрэгацыі дактрыны веры[d] ...
Закрыць
Яму належыць рэкорд доўгажыхарства сярод рымскіх пап. 4 верасня 2020 года Бенедыкт XVI стаў самым доўгажывучым Папам, ва ўзросце 93 гадоў, 4 месяцаў і 19 дзён, перасягнуўшы Льва XIII, які памёр у 1903 годзе ва ўзросце 93 гадоў 4 месяцаў і 18 дзён[9].