![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Белічанка
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Беліча́нка — рака ў Веткаўскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уза (басейн Дняпра).
Хуткія факты Белічанка, Характарыстыка ...
Белічанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 30 (22,5[1]) км |
Вадацёк | |
Вусце | Уза |
• Каардынаты | 52°31′14,50″ пн. ш. 30°41′22,50″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Уза → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Веткаўскі раён, Гомельскі раён |
Закрыць
Даўжыня ракі 30 км (22,5 км, 20 км з іх у Гомельскім раёне[1]). Пачынаецца за 1,3 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Данілавічы Веткаўскага раёна (за 0,8 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Першамайскі[1]). Вусце за 1 км на ўсход ад аграгарадка Цярэнічы Гомельскага раёна. Цячэ па Гомельскім Палессі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. У абалоне меліярацыйныя каналы. Сажалкі ў абалоне на поўдні ад рабочага пасёлка Бальшавік і на правым беразе каля вусця.