![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/45/Mogilev_Governorate_Gomelsky_uezd.svg/langbe-640px-Mogilev_Governorate_Gomelsky_uezd.svg.png&w=640&q=50)
Беліцкі павет
павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бе́ліцкі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 1777—1852 гадах у складзе Магілёўскай губерні Расійскай імперыі (у 1796—1802 гадах у складзе Беларускай губерні).
Хуткія факты Беліцкі павет, Краіна ...
Беліцкі павет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Магілёўскае намесніцтва (1777—1796), Беларуская губерня (1796—1802), Магілёўская губерня (1802—1852) |
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 22 сакавіка 1777 |
Дата скасавання | 1852 |
![]() |
Закрыць
Утвораны паводле Указа імператрыцы Кацярыны II ад 22 сакавіка 1777 года ў адказ на прашэнне ўладальніка Гомеля графа П. А. Румянцава-Задунайскага аб перанясенні павятовага цэнтра з Гомеля. Цэнтрам павета стала сяло Беліца (за 20 км ад Гомеля), якому з гэтай нагоды нададзены статус горада. У 1786 годзе павятовая адміністрацыя пераехала ў спецыяльна пабудаваны для гэтага горад Новая Беліца. Новы ўладальнік Гомеля князь І. Ф. Паскевіч-Эрыванскі дамогся пераводу павятовага цэнтра зноў у Гомель.