Белы тэрор у Іспаніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Белы тэрор.
Белы тэрор (ісп.: Terror Blanco[1]) або франкісцкія рэпрэсіі (ісп.: Represión Franquista) — палітычныя злачынствы і рэпрэсіі, здзейсненыя нацыяналістычным лагерам, а затым урадам Франсіска Франка падчас і пасля грамадзянскай вайны ў Іспаніі. У канфлікце гэта адбывалася паралельна з чырвоным тэрорам, які практыкаваўся рэспубліканскім бокам. Лічыцца, што ўласна белы тэрор працягваўся прыкладна да канца Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе[2], хоць паняцце «франкісцкія рэпрэсіі» можна разумець як усю рэпрэсіўную палітыку, што праводзілася да самай смерці Франка ў 1975-м. У Іспаніі налічваецца ад 600 да 800 масавых пахаванняў рэспубліканцаў і праціўнікаў дыктатуры Франка[3].