![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/EuroBielorrusia.svg/langbe-640px-EuroBielorrusia.svg.png&w=640&q=50)
Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь удзельнічала ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2004 па 2019 год[1]. Дэбют краіны на конкурсе быў няўдалым, дуэт «Аляксандра і Канстанцін» заняў толькі 19 месца ў паўфінале, што не дазволіла яму працягнуць удзел.
Беларусь | |
---|---|
Вяшчальнік | БТ (2004—2006) Першы (2007—2011) Беларусь 1 (2011—2021) Беларусь 24 (2011—2021) |
Адбор | Нацыянальны
2004–2009
2012–2020 (EuroFest) Унутраны
2010–2011
2021 |
Удзелы | |
Удзелы | 16 (6 у фінале) |
Першы выступ | 2004 |
Лепшы вынік | 6, 2007 |
Горшы вынік | 22 (паўфінал), 2006 |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). | |
Сайт тэлеканала (нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 8 лютага 2013. |
Удзел Беларусі на «Еўрабачанні» нельга назваць паспяховым, за 16 гадоў удзелу краіна змагла прайсці ў фінал толькі 6 разоў: у 2007, 2010, 2013, 2014, 2017 і 2019 гадах. Пры гэтым у топ-10 у фінале краіна патрапіла толькі аднойчы, у 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў Дзмітрый Калдун з песняй «Work your magic». Яму ўдалося выйсці ў фінал і заваяваць 6-е месца. Гэты вынік стаў найлепшым за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.
У сакавіку 2021 краіна была дыскваліфікавана з конкурса з-за таго, што песня абраных прадстаўнікоў, гурта Галасы ЗМеста[ru] «Я научу тебя» мела палітычны падтэкст. Такім чынам краіна ўпершыню за 17 гадоў удзелу ў конкурсе (з улікам адмененага конкурса 2020 года), яго прапусціла.
28 мая 2021 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў аб пазбаўленні членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі з-за пытанняў парушэння правоў чалавека ў краіне на фоне бягучага пераследу апазіцыі[2].
За 16 гадоў удзелу, Беларусь атрымала ў фіналах 368 балаў, а ў паўфіналах — 1025 балаў.