![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2a/EuroBielorrusia.svg/langbe-640px-EuroBielorrusia.svg.png&w=640&q=50)
Беларусь на дзіцячым конкурсе песні Еўрабачанне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусь на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне» прымала ўдзел з моманту яго заснавання ў 2003 годзе, і да 2020 года ўключна. З'яўляецца двухкратным пераможцам дзіцячага «Еўрабачання» — у 2005 і 2007 гадах. Акрамя таго Беларусь 10 разоў уваходзіла ў топ-5 на конкурсе і толькі тры разы аказвалася па-за дзясяткай лепшых. Арганізацыю нацыянальных адбораў (а ў 2010 і 2018 гадах — і самога конкурсу) праводзіла Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. Конкурс трансляваўся штогод на тэлеканале Беларусь 1 і на спадарожнікавым канале Беларусь 24. Песні на дзіцячым «Еўрабачанні» краіна прадстаўляла, у асноўным, на рускай мове.
Беларусь | |
---|---|
Тэлеканал | БТ (2003-2006) Першы (2007-2011) Беларусь 1 (2012-2021) Беларусь 24 (2012-2021) |
Адбор | Нацыянальны (2003-2019) Унутраны (2020) |
Удзелы | |
Удзелы | 18 |
Першы выступ | 2003 |
Лепшы вынік | 1 (2005, 2007) |
Горшы вынік | 14 (2004) |
Спасылкі | |
Старонка краіны (нявызн.). |
28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу дарослага конкурса 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі з прычыны парушэння правоў чалавека ў краіне, бягучага пераследу апазіцыі і інфармацыйнай падтрымкі аўтарытарнага рэжыма Белтэлерадыёкампаніяй. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[1]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам, у тым ліку і ў «Дзіцячым Еўрабачанні»[2]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[3].
За ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе Беларусь атрымала 1848 балаў.