Беларусцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларусцы — назва рознаэтнічнага насельніцтва Белай Русі (жыхароў Полацкага, Віцебскага, Мсціслаўскага і часткова Мінскага ваяводстваў Рэчы Паспалітай, а таксама заходняй Смаленшчыны і паўночнай Чарнігаўшчыны, паўднёвай Пскоўшчыны), якая ўжывалася ў афіцыйных дакументах Рускай дзяржавы ў 17—18 ст. У 19 ст. так называлі ўжо толькі беларусаў, і сама назва трансфармавалася ў этнонім "беларусы".