Беларуская дуда
усходнеславянскі народны варыянт дуды / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дуда (значэнні).
Дуда́, народныя назвы перагудніца, сопль, дудуха[1], дудынька, дудулька, дудуська, дудуленька, дудусенька, весялуха, ігруння, гудуха — беларускі традыцыйны архаічны духавы музычны інструмент, быў распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі, у першую чаргу на Паазер’і, датрываў да XX стагоддзя. Такі самы канструкцыйны тып дуды вядомы ў Літве і Латвіі. Сёння дударская традыцыя адноўлена і развіваецца. У традыцыйнай культуры беларусаў дуда — касмалагічны, рытуальны, актыўны, мужчынскі інструмент[2].
У траўні 2023 года культура беларускай дуды прызнана аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны і ўнесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.