Баі на Халхін-Голе (манг.: Халхын голын байлдаан або манг.: Халхын голын дайн — «Халхін-Гольская вайна», яп.: ノモンハン事件Номон-хан дзікэн) — неабвешчаны лакальны ўзброены канфлікт, які доўжыўся з вясны па восень 1939 года каля ракі Халхін-Гол на тэрыторыі Манголіі (прыкладна 900 км на ўсход ад Улан-Батара) недалёка ад мяжы з Маньчжоу-го паміж СССР, МНР з аднаго боку і Японскай імперыяй і Маньчжоу-го з іншага. Заключная бітва адбылася ў канцы жніўня і завяршылася поўным разгромам 23-й пяхотнай дывізіі 6-й асобнай арміі Японіі. Перамір’е паміж СССР і Японіяй было заключана 16 верасня 1939 года.
Хуткія факты Баі на Халхін-Голе ў 1939 годзе, Дата ...
Баі на Халхін-Голе ў 1939 годзе
Вайскоўцы мангольскай Народна-рэвалюцыйнай арміі вядуць бой. Халхін-Гол. 1939 г.
Савецкія даныя: беззваротныя страты больш за 60 тыс. чал.(з іх японцы 20 тыс.)
Японскія даныя: забітымі 17 тыс. чал. (афіцыйна), да 45 тыс. чал. (незалежныя даследчыкі)[3][7][8], палоннымі 3 тыс. чал., параненымі каля 36 тыс. чал. 162 самалёты (па савецкіх крыніцах — 660 самалётаў[6] і 2 аэрастата[9])
У савецкай гістарыяграфіі гэтыя падзеі, як правіла, называюцца «ваенным канфліктам». Японскія гісторыкі лічаць, што гэта была сапраўдная лакальная вайна, прычым некаторыя аўтары называюць яе «Другой руска-японскай вайной» — па аналогіі з вайной 1904—1905 гг[10].
У японскай гістарыяграфіі тэрмін «Халхін-Гол» ужываецца толькі як назва ракі, а сам ваенны канфлікт называецца «інцыдэнтам каля Намон-Хана», па назве невялікага пасёлка ў гэтым раёне маньчжура-мангольскай граніцы.