From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі за Эль-Хасаку — сутыкненні ў горадзе Эль-Хасака, цэнтры аднайменнай мухафазы, паміж групоўкамі мясцовых сіл правапарадку Асаіш і ўрадавых Нацыянальных сіл абароны і Сірыйскай арабскай арміяй, якія дзейнічалі сумесна з Ваенна-паветранымі сіламі Сірыі. Гэты этап сілавога супрацьстаяння паміж YPG і афіцыйным Дамаскам стаў адным з найбольш жорсткіх за першыя пяць гадоў грамадзянскай вайны ў Сірыі.
Баі за Эль-Хасаку | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі | |||
| |||
Дата | 16 жніўня — 23 жніўня 2016 | ||
Месца | Эль-Хасака, Сірыя | ||
Вынік |
Папярэдняе перамір’е дасягнута 23 жніўня 2016 года. Стратэгічная перамога курдаў. |
||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
У 2014 годзе ў выніку серыі магутных наступленняў баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ вялікая частка мухафазы Эль-Хасака апынулася пад кантролем радыкальных ісламістаў. Кантроль над астатнімі раёнамі і прыгарадамі Эль-Хасакі падзялілі паміж сабой групы Народнай самаабароны курдаў і ўрадавыя сілы. 21 лютага 2015 года курдскія атрады самаабароны пачалі моцнае наступленне на пазіцыі ІДІЛ. 27 лютага ў атаку перайшлі і сірыйскія вайскоўцы. У ходзе баёў тэрарысты былі выцесненыя з прыгарадаў і адступілі ў іншыя населеныя пункты правінцыі. YPG удалося адваяваць каля 100 вёсак на ўсход ад Эль-Хасакі, у той час як сірыйскія ўрадавыя сілы змаглі ўсталяваць кантроль прыкладна над 40 населенымі пунктамі ў правінцыі, а таксама ўзяць пад свой кантроль 7 трас, якія злучалі горад з Эль-Камышлы. У ходзе ваеннай кампаніі курдаў вясной—летам 2015 года ва ўсходняй частцы правінцыі былі адваяваны прыкладна 230 населеных пунктаў на захад ад цэнтра мухафазы. 30 мая перадавыя брыгады ІДІЛ распачалі масіраванае наступленне на Эль-Хасаку, але яно было адбіта. 23 чэрвеня баевікі разгарнулі новае наступленне, захапіўшы чатыры жылыя раёна і наваколлі, а таксама мноства населеных пунктаў у сельскай мясцовасці на паўднёвы захад ад горада. Дзякуючы паспяховай контратацы сіл YPG і ўрадавых войск, да 1 жніўня ўдалося амаль цалкам ачысціць Эль-Хасаку ад тэрарыстычных фармаванняў, пры гэтым пад кантролем курдскіх атрадаў народнай самаабароны знаходзілася прыкладна 75 працэнтаў горада, а сірыйскія ўзброеныя сілы кантралявалі толькі 25 адсоткаў яго тэрыторыі.
16 жніўня 2016 г. паміж курдскімі сіламі правапарадку Асаіш і падраздзяленнямі Нацыянальных сіл абароны Сірыі пачаўся сур’ёзны ваенны канфлікт, які ўспыхнуў пасля невялікай сутычкі, пры гэтым у развязванні сілавога супрацьстаяння бакі ўзаемна абвінавацілі адзін аднаго[17].
Да 16 жніўня сірыйская армія разгарнула ваенную авіяцыю супраць ключавой групы ўзброеных курдскіх атрадаў у першы раз за час грамадзянскага канфлікту ў Сірыі[18]. Афіцыйны прадстаўнік Дэмакратычнага саюза Ібрагім Ібрагім заявіў, што гэтыя авіяўдары прывялі да ахвяраў сярод мірнага насельніцтва. Камандаванне ўрадавых сіл Сірыі кваліфікавала свае дзеянні як адказ на спробу захопу Эль-Хасакі курдскімі ваенізаванымі атрадамі[19]. Манеўры ВПС Сірыі заахвоціла кааліцыю на чале з ЗША падняць знішчальнікі-перахопнікі па трывозе для абароны амерыканскіх інтэрвентаў[20].
У той жа час афіцыйныя прадстаўнікі абаронных структур ЗША адзначылі, што яны не рабілі спробаў усталяваць у ахопленых канфліктам раёнах рэжым беспалётнай зоны[21]. Тым часам цяжкія баі прайшлі ў большасці кварталаў Гувейрана ў паўночна-ўсходняй частцы кангламерацыі Эль-Хасака, а таксама прыгарада Эль-Нашва ва ўсходнім сектары[22], у якім, па даных навінавага агенцтва Hawar, сілы курдскай самаабароны дамагліся істотнага прагрэсу.
19 жніўня прадстаўнікі службы навін al-Masdar News заявілі, што ўрадавыя войскі правялі паспяховае наступленне ў цэнтральнай частцы Эль-Хасакі, захапіўшы новы будынак бальніцы і частку раёна Маршо[23]. Паветраныя сілы Сірыі нанеслі 10 авіяўдараў па кварталах, у якіх знаходзіўся штаб паліцыі Асаіш. Паводле інфармацыі, апублікаванай у шэрагу інфармацыйных агенцтваў, амерыканскія сілы спецпрызначэння ў гэты ж дзень вымушаныя былі пакінуць некаторыя раёны Эль-Хасакі пасля таго, як курдская ваенная паліцыя страціла над імі кантроль[3][4][24]. У той жа час падраздзяленні Аб’яднанай сумеснай мэтавай групы, якая ажыццяўляла аперацыю «Непахіснай рашучасцю» ў кантэксце інтэрвенцыі ЗША і іх саюзнікаў у Сірыі, ўзмацнілі паветранае патруляванне ў месцах сутыкненняў і працягнулі маніторынг сітуацыі.
Да раніцы 20 жніўня сутыкненні паступова аціхлі, але неўзабаве была прадпрынятая новая спроба парушыць рэжым спынення агню. Губернатар Эль-Хасакт Мухамед За-ал Ал-Алі заклікаў падраздзяленні курдскай самаабароны спыніць супраціў урадавым войскам САР, паколькі YPG і часці Сірыйскай арабскай арміі ўжо мелі станоўчы вопыт сумесных дзеянняў супраць баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі ІДІЛ і падзяляюць агульныя мэты і задачы. Адначасова з гэтым уплывовая апазіцыйная партыя, Дэмакратычны саюз, афіцыйна запатрабавала ад сіл Нацыянальнай абароны пакінуць горад для таго, каб заключэнне новага мірнага пагаднення стала магчымым; урад Сірыі адпрэчыў гэтыя патрабаванні. У выніку правалу спробаў перамоваў з-за ўльтыматыўных патрабаванняў сірыйскай апазіцыі да ўрадавых войскаў пакінуць Эль-Хасаку сутыкненні аднавіліся з новай сілай[16]. Пасля жорсткіх бітваў за кантроль над раёнам Гувейран на паўднёвы захад і наваколлем Эль-Нашва на ўсход пачаліся лакальныя сутыкненні ў цэнтральнай частцы горада бліжэй да паўночы, якія таксама аціхлі да раніцы наступнага дня 21 жніўня[25].
21 жніўня да поўдня баявыя атрады, падкантрольныя PYD, аднавілі магутнае наступленне ў цэнтры Эль-Хасакі, атакаваўшы раён Чырвоных віл у Гувейране, а таксама распачаўшы наступленне ў раёне Эль-Аскары. Таксама ў сінхронным рэжыме сілы, якія выступалі за Дэмакратычны саюз, штурмавалі ўсходнія кварталы прыгарада Эль-Нашва. Гэта прывяло да разлютаванага боя, паколькі ўрадавыя вайсковыя падраздзяленні распачалі контрнаступленне з мэтай захавання пазіцый.
У паўднёвай частцы Эль-Хасакі перадавыя злучэнні Асаіш захапілі стратэгічна важны будынак факультэта эканомікі, аднак неўзабаве паступіла паведамленне аб тым, што яны вымушаныя былі пакінуць гэтую пазіцыю з-за інтэнсіўнай работы артылерыйскіх разлікаў урадавых войскаў, што дыслакаваліся паблізу ў гарыстай мясцовасці ў адміністрацыйнай рысе горада. Сірыйская авіяцыя на працягу дня ў рамках падтрымкі наземнага кантынгенту сірыйскай арміі нанесла 30 удараў па пазіцыях курдскай самаабароны[26]. Нягледзячы на гэта курдскія ваенізаваныя атрады змаглі захапіць большую частку кварталаў ўсходняга прыгарада Гувейран і да вечара працягвалі наступленне. З надыходам цемры бітва за спрэчныя раёны Эль-Хасакі часова спыніліся.
Расійскія вайскоўцы 21 жніўня распачалі спробу дамагчыся заключэння пагаднення аб спыненні агню і спыніць баявыя дзеянні паміж курдскімі атрадамі самаабароны і ўрадавымі войскамі. Перамовы паміж бакамі адбыліся ў Эль-Камышлы і доўжыліся 48 гадзін. Бакі пасля працяглага абмеркавання дамовіліся вярнуцца на ранейшыя баявыя пазіцыі і працягнуць перамоўны працэс з мэтай заключэння мірнага пагаднення[27].
На досвітку 22 жніўня ўзброеныя атрады Асаіш штурмавалі паўночна-ўсходнія часткі раёна Гувейран, пакуль падраздзяленні Нацыянальных сіл абароны істотна прасунуліся ў баях за кантроль над раёнам Тал Хаджар y паўночнай частцы горада, а таксама практычна ўсталявалі кантроль над раёнам Аль-Зухар у паўднёвай частцы Эль-Хасакі[28][29]. У гэты ж дзень дзяржаўная навінавая служба al-Masdar News паведаміла, што сілы курдаў знаходзяцца на паўкроку ад захопу ўсёй сталіцы мухафазы, так як ім удалося захапіць амаль усе ўсходнія кварталы прыгарада Эль-Нашва і выгадныя пазіцыі ў Спартыўным цэнтры, які да апошняга часу з’яўляўся найважнейшай апорай Нацыянальных сіл абароны. Курдскія сілы пачалі наступленне адразу пасля паўночы, каб заняць паўднёва-заходні раён Эль-Нашва[19]. Перад тым курдскія атрады прапанавалі ўрадавым сілам здацца і адступіць. Раней гучалі паведамленні, што YPG захапіла Гувейран, які да нядаўняга часу з’яўляўся адзіным буйным арабскім раёнам, кантраляваным урадавымі войскамі. У цяперашні час баі працягваюцца, а супрацьстаялыя бакі імкнуцца атрымаць кантроль над горадам шляхам дасягнення сілавой перавагі ў ходзе баявых дзеянняў. Курдскія атрады Асаіш працягвалі наступленне.
Па даных Reuters, Сірыйская Арабская Армія і курдскія апалчэнцы дасягнулі дамоўленасці аб перамір’і ў Эль-Хасаке. Дамова таксама прадугледжвала абмен палоннымі, целамі забітых і параненымі[30]. Па даных службы навін Аль-Масдар, выніковае пагадненне паміж прадстаўнікамі ўрада Сірыйскай Арабскай Рэспублікі і дэлегацыяй ад курдскай адміністрацыі Эль-Хасакі было падпісана падчас сустрэчы на тэрыторыі авіябазы Хмеймім, дзе пры пасярэдніцтве афіцэраў расійскага цэнтра прымірэння варагуючых бакоў на тэрыторыі Сірыйскай Арабскай Рэспублікі было падпісана мірнае пагадненне. Ключавыя пункты перамір’я:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.