From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі за Кадуглі — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за горад Кадуглі , адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвы Кардафан . Ваенная кампанія ў рэгіёне мела сваю спецыфіку, абумоўленую ўдзелам групоўкі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач» (НВРС-П)[1].
Баі за Кадуглі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
Дата | з 8 чэрвеня 2023 | ||
Месца | г. Кадуглі , Судан | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Да 2020 года ў рэгіёне вяліся баявыя дзеянні паміж урадам і баевікамі НВРС-П. У сярэдзіне 2017 года арганізацыя раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[2].
Пасля звяржэння Башыра паўстанцы падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з новымі ўладамі. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[3][4].
З пачаткам канфлікту 2023 года групоўка заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана[5]. Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета[6]. У сваю чаргу аль-Хілу стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі[7]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[8].
Да 8 чэрвеня Сілы аператыўнай падтрымкі перакрылі дарогу паміж Кадуглі і Эль-Абейдам, пазбавіўшы мясцовы гарнізон праціўніка харчоў[9]. Аднак абаронцы адбілі атаку войск Дагала на адну са сваіх баз у наваколлях. Адначасна атрады НВРС-П пачалі аблогу Кадуглі[10].
21 чэрвеня прыхільнікі аль-Хілу пайшлі на штурм базы 54-й пяхотнай брыгады. Вайскоўцы заявілі, што адбілі атаку праціўніка. У адказ на напад улады разбамбілі пазіцыі баевікоў вакол горада. Паралельна з тым пачаліся баі ў кадуглскіх раёнах Даланг і Аль-Дыбайбат[1].
15 ліпеня атрады аль-Хілу і САП арганізавалі буйныя атакі на пазіцыі ўрадавых сіл. Аднак паміж фракцыямі не было ніякай каардынацыі дзеянняў, што негатыўна адбілася на выніках аперацый[1].
1 жніўня ў Кадуглі пачаліся пратэсты з нагоды сутыкненняў. Дэманстранты выступілі супраць вайны і парушэнняў правоў жанчын у краіне[11]. Да сярэдзіны жніўня атрады НВРС-П захапілі дзесяць ваенных баз праціўніка ў наваколлях і неаднаразова атакавалі сам горад[12].
Да пачатку верасня з раёна баявых дзеянняў беглі 50 000 мірных жыхароў[13].
27 верасня ўрадавыя сілы адбілі атаку атрадаў аль-Хілу на Кадуглі[14].
У кастрычніку Узброеныя сілы Судана ўступілі ў баі з атрадамі аль-Хілу ў навакольных вёсках Аль-Такама, Эль-Фарагіл и Каркарыя[15].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.