Бастыённая сістэма ўмацаванняў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бастыённая сістэма ўмацаванняў (ад лац.: Fortalitia stellaris, літаральна — «зорчатая крэпасць») — сістэма фартыфікацыйных збудаванняў, якая прыйшла на змену сярэднявечнай фартыфікацыі. Бастыённая сістэма ўяўляе сабою земляны вал (курціну) з бастыёнамі і равелінамі, які часта дапаўняецца ровам (з вадой або сухім). Пры поглядзе зверху бастыённая сістэма мае зоркападобную форму.
Бастыённая сістэма выкарыстоўвалася як пры будаўніцтве адносна невялікіх фортаў і крэпасцей, так і ў ролі гарадскіх абарончых збудаванняў.
Іншая апісальная назва гэтай сістэмы крапаснога будаўніцтва ў шэрагу еўрапейскіх моў — «італьянскі абвод» (фр.: Trace italienne).