![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/Barry_Hawkins_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_02.jpg/640px-Barry_Hawkins_at_Snooker_German_Masters_%2528Martin_Rulsch%2529_2014-01-29_02.jpg&w=640&q=50)
Бары Хокінс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бары Хокінс (англ.: Barry Hawkins, нар. 23 красавіка 1979, в. Дзітан, графства Кент, Англія) — англійскі прафесійны гулец у снукер. Фіналіст чэмпіянату свету 2013 года і Мастэрс 2016 года і былы чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу. Пераможца трох рэйтынгавых турніраў (уваходзіць у топ-25 снукерыстаў у гісторыі па колькасці перамог рэйтынгавага ўзроўню). З 2005 года нязменна ўваходзіць у топ-32, а з 2013 — у топ-16 сусветнага рэйтынгу.
Бары Хокінс![]() англ.: Barry Hawkins | |
![]() | |
Дата нараджэння: | 23 красавіка 1979(1979-04-23)[1][2] (45 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэння: | |
Грамадзянства: | ![]() |
Вядучая рука: | левая |
Прафесійная кар’ера: | 1996—... |
Найвышэйшы рэйтынг: | 4 (03.03.2014—17.03.2014 31.03.2014—06.05.2014 30.06.2014—08.07.2014) |
Цяперашні рэйтынг: | 6 (9 красавіка 2018) |
Прызавыя грошы: | > £2,100,000 |
Найвышэйшая серыя: | 147 (2 разы: PTC 2010/2011 – Этап 3 Championship League 2015) |
Колькасць соценных серый: | 266 |
Перамогі на турнірах | |
Рэйтынгавыя турніры: | 3 |
Нізкарэйтынгавыя турніры: | 1 |
Іншыя прафесійныя турніры: | 3 |
Чэмпіянат свету: | фінал (2013) |
Стаў прафесіяналам ў 1996 годзе ва ўзросце 17 гадоў, але атрымаў вядомасць толькі ў сезоне 2004/2005, калі ён выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, чвэрцьфінал адкрытага чэмпіянату Брытаніі і паўфінал адкрытага чэмпіянату Уэльса. У сезоне 2005/2006 увайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу, а таксама дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У сезоне 2006/2007 ужо дэбютаваў у топ-16 афіцыйнага рэйтынгу, але пратрымаўся там толькі адзін снукерны год. У 2012 годзе выйграў першы рэйтынгавы тытул, адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а ў другой палове сезона вярнуўся ў топ-16 і сенсацыйна дайшоў да фіналу чэмпіянату свету, перамогшы лідара сусветнага рэйтынгу Марка Сэлбі (13:10) і лепшага кітайскага снукерыста Дзіна Цзюньхуэя (13:7) і саступіўшы ў фінале Роні О’Салівану (12:18). У наступным сезоне дайшоў да чвэрцьфіналу першага турніру Трайной кароны, чэмпіянату Вялікабрытаніі, што з’яўляецца яго найлепшым вынікам на гэтым спаборніцтве, і амаль увесь сезон пратрымаўся у топ-8 рэйтынгу, а вясною 2014 года падняўся на найвышэйшы радок у табелі аб рангах у кар’еры — чацвёрты — і здабыў другі рэйтынгавы тытул — гранд-фінал серыі PTC. Да 2016 года не выйграў ніводнага матча ў рамках найбуйнейшага запрашальнага турніру — Мастэрс — а ў 2016 дайшоў да фіналу, дзе саступіў Роні О’Салівану з лікам 1:10. У сезоне 2016/2017 дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Паўночнай Ірландыі, а таксама выйграў свой трэці рэйтынгавы турнір — Сусветнае Гран-пры, а ў наступным сезоне яшчэ двойчы даходзіў да рэйтынгавых фіналаў на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і адкрытым чэмпіянаце Кітая.
У агульнай колькасці займаў чацвёртае месца ў сусветным рэйтынгу больш за два месяцы. Апроч трох рэйтынгавых спаборніцтваў выйграў нізкарэйтынгавы адкрыты чэмпіянат Рыгі і тры іншыя прафесійныя турніры, уключаючы Shoot-Out 2012 года. У 2017 годзе разам з Джадам Трампам прадстаўляў зборную Англіі на кубку свету. За прафесійную кар’еру аформіў больш за 250 сэнчуры-брэйкаў і ўваходзіць у топ-25 гульцоў з найбольшай колькасцю соценных серый у гісторыі снукера, а таксама зарабіў больш за два мільёны фунтаў прызавых грошай, уваходзячы ў топ-25 снукерыстаў у гісторыі па гэтым паказчыку. За сваю кар’еру выканаў два максімальныя брэйкі.