From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Іпалітавіч Трусе́віч (5 жніўня 1892, Віцебск — 14 лістапада 1961) — беларусі тэрапеўт[3]. Акадэмік АН Беларусі (1956, член-карэспандэнт з 1953 г.). Доктар медыцынскіх навук (1943)[3], прафесар (1934). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1946)[3].
Барыс Іпалітавіч Трусевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня (5 жніўня) 1892 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 лістапада 1961 (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, выкладчык універсітэта, загадчык лабараторыі, медыцынскі адміністратар, тэрапеўт, галоўны ўрач, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | медыцына |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (1943) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Навучаўся ў гімназіі ў Мазыры. У 1910 годзе скончыў гімназію ў Кіеве[4]. Скончыў медыцынскі факультэт Кіеўскага ўніверсітэта (1916)[3]. Удзельнік 1-й сусветнай вайны, ваенны ўрач (1916—1918). У 1918—1928 гг. працаваў у лячэбных установах у Кіеве і Растове-на-Доне, паралельна займаўся навуковымі даследаваннямі. 3 1928 г. у Мінску, асістэнт, потым дацэнт медыцынскага факультэта БДУ (з 1930 г. Беларускі медыцынскі інстытут), з 1934 г. загадчык 2-й тэрапеўтычнай клінікі, адначасова загадчык кафедры інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута[3]. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў эвакуацыі, у 1941—1943 гг. загадчык тэрапеўтычнай кафедры Самаркандскага, потым Сталінабадскага медінстытутаў. 3 1944 г. зноў у Мінску, загадчык кафедры факультатыўнай тэрапіі Мінскага медінстытута, адначасова прафесар і загадчык кафедры тэрапіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў[3]. У 1952—1954 гг. галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1959)[3].
Аўтар 60 навуковых прац (у тым ліку 8 манаграфій) у галіне клінічных і эксперыментальных даследаванняў унутранай паталогіі і інфекцыйных захворванняў[3].
Распрацаваў методыку пальпацыі малой крывізны страўніка, падстраўнікавай залозы, новую мадыфікацыю пальпацыі нырак, прапанаваў бесперапынную перкусію грудной клеткі, методыку выяўлення дыясталічнага шуму пры недастатковасці клапанаў аорты ў так званай шостай кропцы, выяўлення шуму трэння плеўры і перыкарда[3].
Сярод апублікаваных работ Б. І. Трусевіча:
і інш.
і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.