Барабудур
From Wikipedia, the free encyclopedia
Барабуду́р (індан.: Candi Borobudur, яв.: ꦕꦤ꧀ꦝꦶꦧꦫꦧꦸꦝꦸꦂ [ˈt͡ʃaːndʰiː bɔ.rɔ.bu.ɖʊr]) — будыйская ступа і звязаны з ёй храмавы комплекс традыцыі будызму махаяны, збудаваныя ў IX стагоддзі. Помнік размешчаны ў рэгенцтве Магеланг, недалёка ад аднайменнага горада, у правінцыі Цэнтральная Ява, Інданезія. Унесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Будыйскі храм | |
Барабудур | |
---|---|
індан.: Borobudur; яв.: ꦧꦫꦧꦸꦝꦸꦂ | |
| |
07°36′29″ пн. ш. 110°12′14″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Інданезія |
Месцазнаходжанне | Рэгенцтва Магеланг, Цэнтральная Ява |
Канфесія | будызм |
Тып будынка | ступа |
Архітэктар | Гунадхарма |
Заснавальнік | Шайлендра |
Першае згадванне | VIII стагоддзе |
Дата заснавання | 780-я гады |
Будаўніцтва | 780-я — 833 |
Асноўныя даты | |
XV стагоддзе — магчымы час забыцця |
|
Статус | Аб'ект Сусветнай спадчыны |
Матэрыял | андэзіт |
Стан | адрэстаўраваны і ахоўваны |
Сайт | borobudurpark.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Храм, пабудаваны з андэзітападобнага шэрага каменя[1], складаецца з дзевяці ярусаў, шэсць з якіх квадратныя, а тры — круглыя, увянчаныя вялікім цэнтральным купалам[⇨]. Упрыгожаны 2672 барэльефнымі панэлямі і першапачаткова 504 статуямі Буды. Цэнтральны купал акружаны 72 статуямі Буды, кожная з якіх сядзіць пад рашэцістымі ўзорыстымі ступамі[2][⇨]. Помнік вядзе паломнікаў па шырокай сістэме лесвіц і калідораў з 1460 апавядальнымі барэльефнымі панэлямі на сценах і балюстрадах[⇨]. Барабудур валодае адной з самых шырокіх калекцый будыйскіх барэльефаў у свеце[⇨].
Пабудаваны ў часы праўлення дынастыі Шайлендра паміж 750 і 850 гадамі[⇨], дызайн храма прытрымліваецца яванскага будыйскага дойлідства, якое спалучае ў сабе інданезійскую традыцыю пакланення продкам і будыйскую канцэпцыю дасягнення нірваны[3]. Помнік з’яўляецца свяцілішчам Буды і месцам будыйскага паломніцтва[en], а будысты Інданезіі адзначаюць у гэтым помніку свята Весак[en][⇨].
У мінулым Барабудур быў закінуты пасля заняпаду індуісцкіх[en] царстваў на Яве ў XIV стагоддзі і звароты яванцаў у іслам[4][⇨]. Затым пераадкрыты еўрапейцамі ў 1814 годзе ў асобе сэра Томаса Стэмфарда Рафлза[en], тагачаснага брытанскага кіраўніка Явы[en], якому мясцовыя жыхары распавялі пра месцазнаходжанне забытага свяцілішча[5][⇨]. З тых часоў Барабудур удалося захаваць дзякуючы некалькім рэстаўрацыям. Найбуйнейшы рэстаўрацыйны праект быў завершаны ў 1983 годзе ўрадам Інданезіі сумесна з ЮНЕСКА[3][⇨].
Барабудур прызнаны найбуйнейшым будыйскім храмам у свеце[6][3] і нараўне з Паганам у М’янме і Ангкор-Ватам у Камбоджы лічыцца адным з найвялікшых археалагічных помнікаў Паўднёва-Усходняй Азіі[⇨] і адной з найважнейшых будыйскіх святынь. Сярод турыстычных славутасцяў Інданезіі[en] Барабудур з’яўляецца самым наведвальным помнікам[7][⇨].