Банк Дабрабыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.
Банк Дабрабыт | |
---|---|
![]() | |
Тып | Адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 2000 |
Ранейшыя назвы | УП «Замежны банк «Масква-Мінск» |
Краіна | |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Ігар Віктаравіч Ліхагруд |
Галіна | банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d] |
Уласны капітал |
|
Абавязацельствы | 1 279 933 000 Br[2] |
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | «Шчыра. Годна. Дбайна.» |
Матчына кампанія | Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[2][4] |
Сайт | Дабрабыт.бел |

г. Мінск, вуліца Камуністычная 49, памяшканне 1
Акцыянеры
- Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь — 99,75 % акцый
- ААТ «Парытэтбанк» — 0,25 % акцый
Гісторыя
Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).
У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[5]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.
У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[6].
У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[7].
Санкцыі
17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[8]. 24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[9], а ў сакавіку 2022 года – адключаны ад SWIFT[10]. З таго ж года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Японіі, Украіны[11].
У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка Дабрабыт[12].
Зноскі
- COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (англ.). An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
- U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- Відкрите акціонерне товариство "Банк Дабрабит"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
- Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.