Ба́мія[3] (Abelmoschus esculentus, раней лічылася Hibiscus esculentus) — від кветкавых раслін роду Абельмош (Abelmoschus) сямейства Мальвавыя, вырошчваецца ў якасці гародніны.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Аднагадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м. Лісце пальчаталопасцевае, на доўгіх чаранках. Кветкі жоўтага колеру, адзіночныя, размешчаныя ў пазухах лісця. Плод — каробачка выцягнутай формы даўжынёй да 25 см.
Цеплалюбівая і святлолюбівая расліна. Паходзіць з Усходняй Афрыкі. Вырошчваецца ў краінах Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Еўропы, у Закаўказзі.
Тэхнічная, лекавая, кармавая і гароднінная расліна. Са сцёблаў вырабляюць грубыя валокны. Няспелыя плады і лісце спажываць у ежу. З насення баміі вырабляюць сурагаты кавы і какавы.
Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Напісанне Бамія у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 2. — Мн., 1996. — С. 271.