Баліян II Ібелін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баліян II Ібелін (фр.: Balian d'Ibelin; каля 1142 — 1193) — крыжак з роду Ібелінаў, які ў 1177 годзе пабраўся шлюбам з Марыяй Камнінай, удавой караля Амары I і пляменніцу імператара Мануіла.
Баліян II Ібелін | ||||
---|---|---|---|---|
фр.: Balian d'Ibelin | ||||
![]() Баліян Ібелін здае Іерусалім Саладзіну. Мініяцюра канца XV стагоддзя | ||||
![]() | ||||
|
||||
Нараджэнне |
1135 |
|||
Смерць | 1193 | |||
Род |
![]() |
|||
Бацька | Барысан Ібелін | |||
Маці | Эльвіс з Рамлы[d] | |||
Жонка | Марыя Камніна | |||
Дзеці |
Жан I, сеньёр Бейрута |
|||
Бітвы | ||||
![]() |
Сын Баліяна I (французская версія імя Барысан) Старога Ібеліна (паводле легенды, нашчадак графа Шартрскага, але хутчэй пізанец ці апуліец, у 1141 годзе атрымаў ад караля Фулька замак Ібелін; памёр у 1150 годзе) і Эльвіс (Элаізы) дэ Рамла (дачка Бадуэна, сеньёра Рамлы і Мірабеля; у другім шлюбе за канетаблем Манасье д’Ержам, памерла каля 1158 года).
Пасля паражэння арміі Іерусалімскага каралеўства ў бітве пры Хатыне Баліян адным з нешматлікіх пазбег гібелі ці паланення. У пачатку ліпеня 1187 года вярнуўся ў Іерусалім і апынуўся фактычным кіраўніком каралеўства.
На працягу паўтара месяца вёў падрыхтоўку да адбіцця штурму горада. Камандаваў абаронай Іерусаліма ў час штурму горада войскамі Саладзіна 20 верасня — 2 кастрычніка 1187 года. Здаў горад на ганаровых умовах, пасля таго, як прыстрашыў Саладзіна, што разбурыць мусульманскія святыні.