Балістыка
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Балістыка — навука аб руху артылерыйскіх снарадаў, куль, мін, авіябомб, рэактыўных снарадаў, гарпуноў і г.д. Балістыка — ваенна-тэхнічная навука, якая засноўваецца на комплексе фізіка-матэматычных дысцыплін. Адрозніваюць ўнутраную і знешнюю балістыку.
Балістыка ўзнікла ў 16 ст. Першымі працамі па балістыцы з'яўляюцца кнігі італьянца Н. Тарталья «Новая навука» (1537) і «Пытанні і адкрыцці, якія адносяцца да артылерыйскай стральбы» (1546). У 17 ст. фундаментальныя прынцыпы знешняй былістыкі былі ўсталяваныя Г. Галілеем, якія распрацавалі парабалічную тэорыю руху снарадаў, італьянцам Э. Тарычэлі і французам М. Мерсенам, які прапанаваў назваць навуку пра рух снарадаў балістыкай (1644). І. Ньютан правёў першыя даследаванні пра руху снарада з улікам супраціву паветра — «Матэматычныя пачаткі натуральнай філасофіі» (1687). У 17-18 стст. даследаваннем руху снарадаў займаліся: Х.Гюйгенс, П.Варын'ён, Д.Бернулі, Б.Робінс.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.