From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарпун (нідэрл.: harpoen) — кідальная зброя для палявання на буйных марскіх жывёл (кітоў, маржоў, цюленяў). Ручны гарпун вядомы з канца палеаліту. Складаецца з тронка, касцянога наверша і наканечніка (з косці, каменя або металу), забяспечанага бакавымі зубцамі і злучаным з дрэўкам рамянём. Пры ўдары наканечнік аддзяляецца ад тронка і застаецца ў целе жывёлы. Рэмень размотваецца, і дрэўка на вадзе паказвае паляўнічаму шлях жывёлы.
Сучасны гарпун уяўляе сабой металічную стралу, якая складаецца са штока і галоўкі з чатырма раскрывальнымі лапамі. На галоўку накручваецца граната, якая разрываецца у целе жывёлы. Даўжыня гарпуна 1530 мм, маса з гранатай, порахам і узрывацелем каля 70 кг. Вылятаючы з гарпуннай гарматы, гарпун цягне за сабой прымацаваны да трос, працягам якога з'яўляецца канат кітабойнага судна.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.