![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c0/15c_green_mosque.jpg/640px-15c_green_mosque.jpg&w=640&q=50)
Балх
горад у Афганістане / From Wikipedia, the free encyclopedia
Балх (дары: بلخ, пушту: بلخ — Бальх) — горад у аднайменнай правінцыі Афганістана. Размешчаны за 20 км на паўночны захад ад сталіцы правінцыі, горада Мазары-Шарыф і 74 км на поўдзень ад ракі Амудар’я. Насельніцтва — 77 000 чалавек (ацэнка 2006)[1].
Горад
| ||||||||||||
Адзін з найвялікшых гарадоў старажытнасці, цэнтр гістарычнага прыамудар’інскага Афганістана (Бактрыі)[2][3][4][5][6]. У часы росквіту Вялікага шаўковага шляху насельніцтва дасягала 1 млн, звычайна ж у Антычнасці і ў раннім Сярэднявеччы каля 200 тыс. чалавек. Да эпохі элінізму з’яўляўся цэнтрам зараастрызму, іўдаізму і будызму ў Персію, зведаўшы моцны індыйска-індуісцкі ўплыў дзякуючы эканамічным інтарэсам у Імперыі Гупта. Ужо да пачатку XX стагоддзя моцна пацярпеў ад войнаў. Захаваліся рэшткі крапасной сцяны, вялікая мячэць. Цяпер горад лічыцца цэнтрам баваўнянай прамысловасці, а таксама вырабу скур, так званай «персідскай аўчыны». Горад пастаўляе на рынак міндаль і дыні.