Байт (камп’ютар)
From Wikipedia, the free encyclopedia
ПЭВМ «Байт» (мадыфікацыя «Байт» і «Байт-01») — 8-разрадны хатні камп’ютар, клон камп’ютара ZX Spectrum.
Байт (камп’ютар) | |
---|---|
Тып | Хатні камп’ютар |
Выпушчаны | 1990 (1989) |
Выпускаўся па | 1995 (1996) |
Працэсар | КР1858ВМ1/Т34ВМ1 (Zilog Z80A) |
Памяць | 48 KB («Байт»)/128 KB («Байт-01») RAM, 16 KB ROM |
АС | Sinclair BASIC; CP/M («Байт-01» с КВУ); TR-DOS, iS-DOS, TASiS (вонкавыя інтэрфейсы) |
Вырабляўся з 1989—1990 года Брэсцкім электрамеханічным заводам (БЭМЗ), які ўваходзіў у Брэсцкае вытворчае аб’яднанне сродкаў вылічальнай тэхнікі (БВА СВТ).
Камп’ютар быў дапрацаваны ў параўнанні з ZX Spectrum, меў альтэрнатыўную перыферыю ZX Spectrum савецкай вытворчасці, быў папулярны і вельмі добра прадаваўся, хоць і меў шэраг недапрацовак.
Аб’ём вытворчасці павялічваўся да 1992 года, з 1992—1993 пайшоў на спад. Спад вытворчасці быў выкліканы аб’ектыўнай эканамічнай сітуацыяй у выніку развалу СССР на постсавецкай прасторы. Рост вытворчасці да 1992 года адбываўся «па інерцыі»: вытворчыя здольнасці ад савецкага перыяду былі досыць моцныя.
Усяго на БВА СВТ было выпушчана каля 65 тыс. адзінак, згодна статыстыцы з крыніцы[1].
Прадаваўся на тэрыторыі СССР, пазней — на тэрыторыі Беларусі, Украіны, Расіі. У снежні 1990-га года камп’ютар, выпушчаны ў кастрычніку 1990-га года, каштаваў 960 савецкіх рублёў у Гродне[1].
Цэны на камп’ютар у Беларусі і Украіне ў нацыянальных валютах моцна адрозніваліся і няспынна раслі з прычыны новых нестабільных валют. Так, напрыклад, у пачатку 1993 года кошт складаў 27 445 беларускіх рублёў, у канцы ліпеня 1993 — ужо 52 500 беларускіх рублёў[1].