![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Novara_duomo_base_colonna.jpg/640px-Novara_duomo_base_colonna.jpg&w=640&q=50)
База (архітэктура)
From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. База.
Ба́за (ад грэч. βάσις — падстаўка, падмурак[2]) — падмурак, фундамент калоны ці слупа. У ордарнай архітэктуры база — абавязковая частка калон усіх ордараў, акрамя грэка-дарычнага. База калоны ў порціку абапіраецца непасрэдна на апорную пліту (стылабат), у аркадзе, пры адносна шырокім прасвеце паміж калонамі — на высокі пастамент (у гэтым выпадку базай называецца дэталь, пераходная ад пастамента да ствала калоны). Базы адрозніваюцца па вышыні і профілю. Асабліва разнастайныя гатычныя базы, якія вызначаюцца складанасцю малюнка.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/28/Novara_duomo_base_colonna.jpg/640px-Novara_duomo_base_colonna.jpg)