графік і ілюстратар From Wikipedia, the free encyclopedia
Багуслаў Юзаф Ян Крашэўскі (10 мая 1857, Варшава — 1916, Доўгае) — мастак, рысавальнік, ілюстратар, фатограф, энцыклапедыст, археолаг-аматар і калекцыянер. Пляменнік пісьменніка Юзафа Ігнацыя Крашэўскага.
Багуслаў Крашэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | мастак, рысавальнік, ілюстратар, фатограф |
Дата нараджэння | 10 мая 1857 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1916 |
Месца смерці | |
Бацька | Каятан Крашэўскі |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з пяцярых дзяцей Каятана Крашэўскага і Марыі з Рулікоўскіх; як і малодшая сястра Юзэфа, нарадзіўся глуханямым, намаганнямі бацькоў, асабліва бацькі, які навучыў сына мове жэстаў і мове — быў адаптаваны да функцыянавання ў грамадстве[1]. Спачатку жыў у маёнтку Крашэўскіх ў Раманаве.
Пазней пераехаў у Доўгае, дзе на месцы старой сядзібы ў 1890—1900 гадах пабудаваў неагатычны палац, куды з Раманава перавез свае і родавыя калекцыі. Сярод іх была калекцыя карцін алеем (у т.л. сямейныя партрэты), гравюры і рысункі (у т.л. малюнкі Артура Гротгера, Яна Матэйкі, эскіз Януарыя Сухадольскага «Паход Напалеона на Расію»), кнігі, дакументы (у т.л. 16 пергаменаў XIV—XV ст. з мініяцюрамі), аўтографы і калекцыя з раскопак (у асноўным уласных са стаянкі каменнага веку каля Носак). Сямейны архіў змяшчаў каля 600 лістоў і мноства малюнкаў Юзафа Ігнацыя Крашэўскага. Ці не найцікавейшых артэфактам быў нож Яна Каханоўскага. Падчас 1-й сусветнай вайны амаль усе зборы загінулі разам з сядзібай, згарэлай праз баявыя дзеянні ў 1915 годзе[2]. З бібліятэкі захавалася толькі невялікая частка, найперш парапіска Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, якую Багуслаў Крашэўскі закапаў перад пакіданнем сядзібы. Паводле ўспамінаў Ядвігі Занавай, «дзядзя Багуслаў памёр ад сардэчнага прыступа, калі даведаўся, што казакі спалілі бібліятэку». Ацалелыя зборы сталі асновай музея Юзафа Ігнацыя Крашэўскага ў Раманаве, яны былі падараваны музею Янушам Крашэўскім, сынам Багуслава[3].
З 23 ліпеня 1893 года ў шлюбе з Юзэфай з Крашэўскіх, разам яны мелі трох дзяцей — Януша Каятана (нар. 1894), Мечыслава Антонія (нар. 1900) і Марыю Эму (нар. 1906).
Як бацька і дзядзька, Багуслаў Крашэўскі быў мастацкі адораным; перад усім як рысавальнік і ілюстратар. Працы публікаваліся ў «Tygodniku Ilustrowanym» і «Kłosach». Займаўся таксама мастацкай фатаграфіяй, быў знаёмы з вядомым фатографам Янам Булгакам, фатаграфаваў пераважна родавыя маёнткі, пейзажы, прыроду і знаёмых. Фатаграфічныя працы публікаваліся ў «Fotografie Warszawskim» і «Tygodniku Ilustrowanym».
Таксама быў энцыклапедыстам. На просьбу Зыгмунта Глогера рабіў ілюстрацыі і напісаў артыкул Labirynty для яго Encyklopedii staropolskiej, згаданы як суаўтар ў пасляслоўі да IV тому гэтага выдання[4].
У Польскай бібліятэцы ў Парыжы захоўваецца альбом «Фотаздымкі Багуслава Крашэўскага — альбом партрэтаў і краявідаў з Доўгага», падпісаны фатографам «для Стасі Стшэмбоўскай», на здымках выяўлены маёнтак і сям’я Крашэўскіх, навакольныя пейзажы Гродзеншчыны і супольны фотаздымак на памяць з Янам Булгакам[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.