From Wikipedia, the free encyclopedia
Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч, ва ўкраінскім маўленні Антоныч (укр.: Богда́н-І́гор Васи́льович Анто́нич, польск.: Bohdan Ihor Antonycz, 5 кастрычніка 1909, Навіца, Аўстра-Венгрыя цяпер Малапольскае ваяводства, Польшча — 6 ліпеня 1937, Львоў) — украінскі паэт, празаік, перакладчык, літаратуразнаўца.
Багдан-Ігар Васілевіч Антоніч | |
---|---|
укр.: Богдан-Ігор Антонич | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1909[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 ліпеня 1937[1][2][…] (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Q20066170? |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, перакладчык, літаратуразнавец |
Гады творчасці | 1931-1937 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся Багдан-Ігар Антоніч 5 кастрычніка 1909 года ў сяле Новіца Гарліцкага павета на Лэмкаўшчыне (цяпер Польшча) у сям’і святара Васіля. Перад нараджэннем адзінага сына сям’я змяніла прозвішча Кіт на Антоніч.
Пачатковую адукацыю Ігар атрымаў дома, па наглядам прыватнай настаўніцы. Яшчэ дзіцем ён пачаў пісаць вершы. Працягваў пісаць і ў сярэдняй школе, але паколькі навучанне ў школе вялося па-польску і ў асноўным польскім было яго атачэнне, то і юнацкія яго творы былі напісаныя на польскай мове.
На працягу 1920—1928 гадоў навучаўся ў каралеўскай гімназіі гуманітарнага тыпу імя Каралевы Сафіі ў Сянку, дзе прачытаў у польскім перакладзе ўсіх нобелеўскіх лаўрэатаў.
У 1928 годзе Антоніч паступае ў Львоўскі ўніверсітэт імя Яна Казіміра, дзе вывучае польскую філалогію на філасофскім факультэце.
Першыя свае ўкраінскія вершы Антоніч напісаў у коле львоўскага студэнцтва.
У Львове паэт пачаў актыўна ўлівацца ў грамадска-палітычнае жыццё сталіцы Заходняй Украіны, стаў сябрам гуртка студэнтаў-украіністаў пры Навуковай секцыі Таварыства прыхільнікаў асветы, пачаў заўзята вывучаць нюансы ўкраінскай мовы, цікавячыся не толькі слоўнікамі і падручнікамі, але і творамі паэтаў Савецкай Украіны.
Першы свой верш Антоніч надрукаваў у 1931 годзе ў часопісе «Вогні». Пасля гэтага яго творы з’яўляліся ў шматлікіх перыядычных выданнях. У тым жа 1931 годзе выходзіць першы зборнік паэта «Вітанне жыцця» («Привітання життя»), які і прыцягнуў увагу львоўскай літаратурнай грамадскасці да Антоніча.
Адначасова паэт працаваў над кнігай рэлігійнай паэзіі «Вялікая гармонія» («Велика гармонія»).
У гэты ж час, нягледзячы на актыўную паэтычную дзейнасць, а таксама цяжкі працэс засваення літаратурнай мовы, паэт усё ж знаходзіць час на працу і ў іншых жанрах літаратуры і публіцыстыкі. Ён выступаў з дакладамі пра ўкраінскую і замежную літаратуру, займаўся перакладамі, пісаў рэцэнзіі на старонках прэсы пад псеўданімам Заіл, спрачаўся пра палітычныя і грамадскія справы, друкаваў сатырычныя фельетоны і пародыі, у часопісе «Дажбог» вёў літаратурную хроніку.
Заканчэнне ўніверсітэта ў Антоніча супала з выхадам яго другога зборніка паэзіі «Тры пярсцёнкі» («Три перстені»). Гэтая кніга вывела Антоніча ў першыя шэрагі заходнеўкраінскіх пісьменнікаў. У ёй былі ўжо ўсе мастацкія рысы, філасофскія разгалінаванні, бліскучыя моўныя знаходкі яго паэзіі. Некаторыя крытыкі лічылі «Тры пярсцёнкі» найлепшым зборнікам паэзіі Антоніча, а нехта нават трактаваў паэта як аўтара адной кнігі.
Пасля заканчэння універсітэта ў 1933 годзе Антоніч заняўся літаратурнай дзейнасцю, з якой і жыў.
За перыяд з 1934 па 1937 гады Антоніч напісаў яшчэ тры кнігі, але толькі адна з іх, «Кніга Льва» («Книга Лева»), выйшла пры яго жыцці — у 1936 годзе. Дзве іншыя — «Зялёнае евангелле» («Зелена євангелія») і «Ратацыі» («Ротації») — пасмяротныя выданні, датаваныя 1938 годам.
Памёр 6 ліпеня 1937 года на дваццаць восьмым годзе жыцця. Запаленне сляпой кішкі прывяло да вельмі цяжкага запалення лёгкіх, якое дактары перамаглі. Але ліхаманкі і доўгага напружання не вытрымала слабое сэрца. Пахаваны ў Львове на Яніўскіх могілках.
Лірыка Антоніча (зборнікі «Вітанне жыцця», 1931; «Тры пярсцёнкі», 1934; «Кніга Льва», 1936; «Зялёнае Евангелле» і «Ратацыі», 1938) адметная філасафічнасцю, своеасаблівым касмічна-планетарным светаўспрыманнем, манументальнай вобразнасцю, арыгінальнай метрыкай і метафарычнасцю.
Узаемаадносіны чалавека і прыроды, сутнасць жыцця — лейтматыў яго паэзіі.
Аўтар лібрэта оперы «Добруш», незакончанага рамана «На тым беразе», артыкулаў па эстэтыцы.
На беларускую мову вершы пераклалі Мікола Аляхновіч[3], Алена Пятровіч[4][5], Кацярына Маціеўская, Марыя Мартысевіч[6], Таццяна Кабржыцкая[7], Эдуард Акулін, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў, Васіль Зуёнак, Сяргей Панізнік, Вячаслаў Рагойша[8], Вера Бурлак, Георгій Ліхтаровіч[9].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.