Андрэ́й Ю́р’евіч Мдыва́ні (1 кастрычніка 1937, Тбілісі — 19 ліпеня 2021) — беларускі кампазітар, педагог. Народны артыст Беларусі (2013).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся 1 кастрычніка 1937 года ў Тбілісі (Грузінская ССР). Грузін па паходжанні. Пляменнік Уладзіміра Раінішвілі[ru] (1932—2016), грузінскага і расійскага фізіка, лаўрэата Ленінскай прэміі, з якім сябраваў[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па класе кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам (сумесна з М. І. Пяйко) асістэнтуру-стажыроўку (1972).

Працаваў загадчыкам музычнай часткай у драматычных тэатрах Смаленска (1961—1963), Дзяржынска (1963), Кірава (1963). У 1964 годзе — канцэртмайстар педагагічнага вучылішча ў Смаленску. З 1969 года — выкладчык Мінскага музычнага вучылішча і Беларускай кансерваторыі. З 1972 года — загадчык музычнай часткай Тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, з 1984 года — дацэнт, з 1993 года — прафесар кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[2].

Памёр 19 ліпеня 2021 года[3].

Творчасць

Найбольш значныя дасягненні кампазітар меў у галінах сцэнічнай, аркестравай (сімфанічнай і для народных інструментаў) і харавой музыкі. Асноўныя тэмы творчасці — гісторыя і сучаснасць, філасофскія ідэі і канцэпцыі, своеасабліва звязаныя з нацыянальнай праблематыкай. Адметная рыса стылю — накіраванасць на прыгажосць. Як мастак ён належыць да экспрэсіўнага крыла рамантызму, узбагачанага практыкай ХХ ст. У галіне сімфанічнай музыкі — прыхільнік высокага сімфанізму, адзін з заснавальнікаў праграмнай сімфоніі на нацыянальную тэматыку; у харавой музыцы аднавіў на новай аснове традыцыі візантыйскага песнапення і праваслаўнага спеву, стварыў падставу для фальклорна арыентаванага кірунку; у музыцы для народнага аркестра — жанрыст, стваральнік народнааркестровага сімфанізму. Тэатральнай музыцы ўласцівы яскравая вобразнасць і эмацыянальнае спалучэнне эпічнасці з напружаным дынамізмам і кантрастнасцю. Індывідуальны стыль кампазітара характарызуюць тэатральнасць мыслення, змястоўнасць і глыбіня мастацкіх задум, каларыстычнасць, прыгажосць інтанавання і выразнасць музычнай мовы.

Творы

  • музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў»,
  • мюзікл «Месс Менд»,
  • балет «Страсці» («Рагнеда»),
  • араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць»,
  • кантата «Мы помнім вас, людзі»,
  • 8 сімфоній,
  • сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект»,
  • канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам,
  • «Музычны момант» для струннага аркестра,
  • п’есы для народнага аркеста,
  • канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра,
  • п’есы для фартэпіяна,
  • харавыя цыклы,
  • музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыеспектакляў.

Сям’я

Прыкладна з 1972 года ў шлюбе з музыказнаўцам Таццянай Мдывані[4].

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.