Алесь Гурко́ў (нар. 11 жніўня 1965, Мінск) — беларускі грамадска-культурны дзеяч, удзельнік незалежнага выдавецкага і маладзёжнага рухаў у другой палове 1980-х.

Хуткія факты Алесь Гуркоў, Род дзейнасці ...
Алесь Гуркоў
Род дзейнасці выдавец
Дата нараджэння 11 жніўня 1965(1965-08-11) (59 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Член у
Закрыць

Арганізатар і кіраўнік нефармальнай маладзёжнай суполкі «Світанак» Беларускага тэхналагічнага інстытута, выдавец і рэдактар газеты «Студэнцкая думка» (1988—1989), адзін з заснавальнікаў і выдаўцоў газеты «Свабода» (1990). Браў актыўны ўдзел у акцыях беларускага маладзёжнага руху, арганізацыі «Мартыралог Беларусі» і БНФ «Адраджэньне», дапамагаў іншым суполкам наладзіць выпуск самвыдату. Член БНФ ад 1988 года. Падчас вучобы быў пад спагнаннямі з боку адміністрацыі інстытута, выклікаўся ў пракуратуру для «субяседвання». Пасля 1991 адышоў ад палітычнай дзейнасці і заняўся бізнесам.

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.