![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Ssb-LandeskommandantUndBezirksmajore.png/640px-Ssb-LandeskommandantUndBezirksmajore.png&w=640&q=50)
Аўстрыйцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстры́йцы (бав.: Ostareicha, ням.: Osterreicher) — заходнееўрапейская нацыя; германамоўны народ, карэнныя жыхары Аўстрыі. Агульная колькасць у Аўстрыі (2012 г.) — 7 241 тыс. чал.[1] Акрамя Аўстрыі жывуць у Паўночнай Італіі, Германіі, Канадзе, ЗША, Аргенціне.
Хуткія факты Агульная колькасць, Рэгіёны пражывання ...
Аўстрыйцы (Ostareicha, Osterreicher) | |
![]() | |
Агульная колькасць | 7 241 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() |
Мова | нямецкая |
Рэлігія | каталіцызм |
Блізкія этнічныя групы | немцы, асабліва баварцы |
Закрыць
Саманазва — астэрайхер (ад Астэрайх — Аўстрыя, літаральна — «Усходняя дзяржава»). Мова — нямецкая, яе баварска-аўстрыйскія і алеманскія дыялекты. Колькасць — 7,5 млн чал.(2005). Каля 66 % вернікаў — каталікі, каля 4 % — пратэстанты, іншыя (у т.л. нерэлігійныя) — каля 30 %.