![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Map_of_Roman_roads_in_Italy.png/640px-Map_of_Roman_roads_in_Italy.png&w=640&q=50)
Аўрэліева дарога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўрэліева дарога (лац.: Via Aurelia) — рымская дарога, якая праходзіла па міжземнаморскаму ўзбярэжжу Італіі і старажытнай Галіі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2f/Map_of_Roman_roads_in_Italy.png/640px-Map_of_Roman_roads_in_Italy.png)
Будаўніцтва дарогі пачалося ў 241 годзе да н.э. па ініцыятыве рымскага кансуляра Гая Аўрэлія Коты. Яна пачыналася ў Рыме, затым ішла па заходнім узбярэжжы Апенінскага паўвострава, праходзіла праз Пізу (Pis?) і заканчвалася ў Луні (Luna). Пасля далучэння заваяваных тэрыторый, дарога паступова дабудоўвалася. Так, у 109 годзе да н.э. будаўніцтва дарогі працягнуў консул Эмілій — гэта частка дарогі атрымала назву дарогі Эмілія Скаўра. Яна праходзіла праз Геную (Genua) і Вада (Vada Sabatia). Пасля далучэння тэрыторый, якія ўвайшлі ў склад рымскай правінцыі Прыморскія Альпы, імператар Актавіян Аўгуст ізноў аднавіў будаўніцтва дарогі. Гэты адрэзак атрымаў назву дарогі Юлія Аўгуста — ён пачынаўся ў П'ячэнцы (Placentia) і даходзіў да Арля (Arelate) на Роне.