From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгусталы (лат.augustales) — калегія рымскіх жрацоў, у абавязкі якіх уваходзіла апекаваць культ імператара ці культ лараў. Яе членамі былі з большага багатыя вольнаадпушчанікі. Уплывовыя і масавыя пры Юліях-Клаўдзіях і Флавіях, гэтыя калегіі фактычна спынілі існаванне ў эпоху пераваротаў канца II стагоддзя.
Узнікла ў 14 годзе н.э., пасля смерці і апафеозу Актавіяна Аўгуста, каб юрыдычна замацаваць культ Аўгуста, які фактычна склаўся пры яго жыцці, і распаўсюдзіць народнае шанаванне на ўсю сям'ю Юліяў-Клаўдзіяў. Першая калегія з 25 членаў складалася з чатырох членаў сям'і — імператара Тыберыя, Клаўдзія, Друза Малодшага, Германіка: «21 арыстакрат самай блакітнай крыві і белай косці, з чатырма прынцамі на чале, абслугоўваюць дынастычную ідэю ў вярхах грамадства».[1] Пасля, склад быў пашыраны да 28 членаў, уключаючы чацвярых з імператарскага роду.
Ордэн быў прыраўнаваны да чатырох вышэйшых жрэцкіх калегій Рыма (пантыфікі, аўгуры, квіндэцэмвіры, трапезнікі). Тацыт адзначае, што рытуал аўгусталаў пры Вітэліі капіраваў не толькі прыжыццёвы культ Юлія і Аўгуста, але і рытуалы часоў легендарнага Ромула.[2] Фактычна, са смерцю Аўгуста публічнае брацтва (sodales) змяніла закрыты культ роду (gens); пры гэтым «незалежныя» аўгусталы, якія ўвайшлі ў яго, апынуліся звязанымі з дынастыяй не толькі палітычнымі, але і сакральнымі абавязацельствамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.