Ромул

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ромул

Ромул (лац.: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма і першы цар рымскі. Жыў у 7 стагоддзі да н.э.. Паводле легенды, ён і яго брат Рэм былі дзецьмі бога Марса і вясталкі Рэі Сільвіі, нашчадкамі міфічнага Энея, якіх Амулій, які таксама з'яўляўся нашчадкам Энея, укінуў у раку Тыбр з мэтай знішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю і выкармлены яе малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснавання Рыма падзел рымскіх грамадзян на патрыцыяў і плебеяў, заснаванне сената як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сцвярджае паданне, вылучаліся мужнасцю, розумам, прыгажосцю і высакароднасцю, што нібыта сведчыла пра іх боскае паходжанне.

Хуткія факты Ромул, 1-ы цар Старажытнага Рыма ...
Ромул
лац.: Romulus
Thumb
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула і Рэма
1-ы цар Старажытнага Рыма
753 да н.э. 716 да н.э.
Пераемнік Нума Пампілій
Нараджэнне каля 771 да н.э.
Смерць 5 ліпеня 717 да н.э.
Бацька Марс
Маці Рэя Сільвія
Жонка Герсілія[d]
Дзеці Прыма[d] і Авілій[d]
Дзейнасць каланізацыя
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Зноскі

  1. Livius T. Ab Urbe condĭta — 0010.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2039'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1155892'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.