Аятала
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аятала (перс.: آيتالله паходзіць ад араб. آية الله, аят аль ілах «Сцяг Алаха») — найвышэшае духоўнае званне, якое даецца святарам джафарыцкай плыні ісламу. Тыя, хто мае гэта званне, з’яўляюцца знаўцамі ісламскага права, багаслоўя і з’яўляюцца настаўнікамі ў хазве — ісламскіх семінарыях. Ніжэйшым за аяталой з’яўляюцца хаджат аль іслам.
Назва «Аятала» азначае вышэйшую духоўную ступень у іарархіі шыізму — мучтахіт. Гэтае ступень дае права чалавеку, які з’яўляецца аяталой, настаўнічаць у хазве, даваць абавязковыя фетвы для выканання простымі вернікамі. Гэтыя фетвы занаваны на веданні запаведаў Алаху. Аятала можа не толькі выдаваць загады, але і судзіць і караць за не выкананне Карана. Гэта адрознівае Аяталу ад святароў іншых рэлігій.
Толькі некалькі з аятолаў атрымалі назву «Вялікі аятала» («Аятола Узма»). Гэта адбываецца пры жаданні вялікай колькасці вернікаў. Вялікі аятала выдае сваю кнігу, дзе піша свае думкі і дзе можна знайсці адказы на мноства пытанняў, якія паўстаюць перад вернікамі ў іх асабістым жыцці. Кнігі называюць — Рэзала. Гэтыя кнігі з’яўляюцца вольным пераказам кнігі «Аль Урваці Ль Вутка», дзе выказванні вядомых старажытных святых прыстасоўваюць да сучаснага жыцця.
Зараз жыве каля 70 Вялікіх аятолаў. Да іх адносіцца Алі Хаменеі. Каля 7 вялікіх аятолаў жыве ў Іраку ў горадзе Наджаф — важным асяродку шыізму.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.