горад у Астраханскай вобласці Расіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ахтубінск (руск.: Ахтубинск) — горад (з 1959 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ахтубінскага раёна Астраханскай вобласці. Насельніцтва 32,4 тыс. чалавек (2006). Заснаваны ў 1959 годзе.
| ||||||||||||||||||||||||
Размешчаны ў паўночнай частцы вобласці на левым беразе ракі Ахтубы (рукаў Волгі), за 292 км на поўнач ад Астрахані. Насельніцтва — 42,6 тыс. чалавек. Тэрыторыя горада — 17 км².
Утвораны ў 1959 годзе ў выніку аб’яднання заснаванага ў першай палове XIX стагоддзя сяла перасяленцаў Уладзіміраўка, рабочага пасёлка Петрапаўлаўскі, прыстанцыйнага пасёлка Ахтуба[4].
Чыгуначныя станцыі Уладзіміраўка і Ахтуба на лініі Валгаград — Верхні Баскунчак. Грузавы і пасажырскі рачны порт на рацэ Ахтуба. Аўтамабільная дарога Валгаград — Астрахань.
Суднабудаўніча-суднарамонтны, кансервавы заводы, цагельня, малаказавод, мясакамбінат, хлебазавод. Ахтубіск — перавалачны пункт прадпрыемства «Бассоль»; адсюль водным шляхам па Ахтубе і Волзе адпраўляецца соль, якая здабываецца з возера Баскунчак. У Ахтубінску размешчаны ГЛІЦ — буйны авіяцыйна-выпрабавальны кoмплекс.
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.