Брыгада Ахрар-аш-Шам або Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія (араб. حركة أحرار الشام الإسلامية«Ісламскі рух свабодных людзей Шама») — саюз ісламісцкіх салафіцкіх тэрарыстычных брыгад, аб’яднаных для вайны супраць арміі ўрада Башара Асада, а таксама баевікоў Шабіхі і Хезбалы. Узначальваецца Хасанам Абудам[10]. У ліпені 2013 у складзе «Ахрар аш-Шам» было ад дзесяці да дваццаці тысяч баевікоў, што робіць яе адной з самых буйных апазіцыйных узброеных груповак. Стала адной з асноўных арганізацый, якія складалі Сірыйскі ісламскі фронт (разам з Джэбхат-ан-Нусрай і Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар).

Хуткія факты Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія, Іншыя назвы ...
Харакят-Ахрар аш-Шам аль-Ісламія
араб. حركة أحرار الشام الإسلامية
Thumb
Эмблема руху.
Іншыя назвы Ахрар аш-Шам
З'яўляецца часткай Ісламскі фронт, Армія заваёвы, Фатх-Халеб
Ідэалогія салафізм[1], ісламізм[2]
Рэлігійная прыналежнасць іслам
Лідары Хасан Абуд †
Абу Абдулах аль-Хамаві
Абу Амар аль-Амар
Актыўная ў Сірыя
Сфарміравана 2011
Саюзнікі Сірыйская свабодная армія (некаторыя падраздзяленні), Гураба аш-Шам, Фронт аль-Нусра (перыядычна), Джэйш-аль-Мухаджырын валь-Ансар, Брыгада аль-Таўхід, Сірыйскі ісламскі фронт, Фатх аль-Іслам, Катар[2][3], Турцыя[4][5][6]
Праціўнікі Узброеныя сілы Сірыі[2], Шабіха, Хезбала, Іран[7], Расія[7], Ісламская дзяржава[2], Фронт аль-Нусра (перыядычна), Дэмакратычныя сілы Сірыі[8][9], Атрады народнай самаабароны, Джэйш-ат-Тувар
Колькасць членаў 25 000 баевікоў (жнівень 2015 года)[2]
Удзел у канфліктах Грамадзянская вайна ў Сірыі
Сайт ahraralsham.net
Закрыць

Сучасны сірыйскі ўрад, а таксама шэраг краін (уключаючы Іран і Ліван), кваліфікуюць дзейнасць дадзенай групоўкі як тэрарыстычную. Расія прапаноўвала Савету бяспекі ААН прызнаць «Ахрар-аш-Шам» тэрарыстычнай групоўкай, але рэзалюцыя не знайшла падтрымкі[11].

Структура і ідэалогія

Група заснавана суніцкімі палітвязнямі, якія ўтрымліваліся ў дамаскай турме Седная да вызвалення ў рамках амністыі ў маі 2011 года[12]. У канцы 2011 года Ахрар аш-Шам налічвала каля 25 атрадаў, размеркаваных па Сірыі. Пасля колькасць атрадаў павялічылася: у ліпені 2012 года іх было 50, а ў сярэдзіне студзеня 2013 года — ужо 83[13]. Большасць з штаб-кватэр гэтых падраздзяленняў размешчана ў вёсках вілаята Ідліб, хоць многія з іх знаходзяцца ў Хаме і Алепа. Удзельнікамі цяжкіх баёў становяцца, у асноўным, брыгады Каўафіль аш-Шухада (Караваны шахідаў), Ансаруль-Хака (Змагары справядлівасці) у Хан Шэйхун, Вілан Ідліб, Катаіб ат-Таухід уаль-Іман (Брыгады «Адзінабожжа і вера»), Катаіб аш-Шахбаі (Брыгады шэрага; шэры — эпітэт горада Алепа), брыгады Хасана бін Сабат, Вілан Алепа, Салахуд-Дзін (Выратаванне рэлігіі) і брыгады Абуль-Тыдала (Бацька адкуплення)[14].

У сваім першым відэазвароце Ахрар аш-Шам заявіла аб тым, што мэта групоўкі — звяржэнне ўрада Асада і ўсталяванне ісламскай дзяржавы ў Сірыі, аднак яны прызналі, што трэба ўлічваць імгненныя патрэбы насельніцтва. Паўстанне параўноўваліся з джыхадам супраць генерала Сафаві, які спрабаваў усталяваць шыіцкую дзяржаву ад Ірана праз Ірак і Сірыю, а затым у Ліване і Палесціне[15].

Ахрар аш-Шам ускосна супрацоўнічае са свецкімі апазіцыйнымі рухамі (ССА), аднак не падтрымлівае адносіны з Сірыйскай нацыянальнай кааліцыяй[15]. Рух супрацоўнічае з іншымі ісламскімі групамі, пры гэтым захоўвае сваю выразную структуру і сакрэтнасць. Большая частка фінансавання ідзе ад донараў з Кувейта[16][17].

Ахрар аш-Шам мае кіраўніцтва ў Сірыі і падкрэслівае, што рух заснаваны менавіта для яе, а не для глабальнага джыхаду[18]. Па заявах байцоў арганізацыі, мэтамі іх аперацый з’яўляюцца ўрадавыя войскі і Шабіха[19].

На снежань 2016 года Ахрар аш-Шам уключала больш за 80 атрадаў агульнай колькасцю каля 16 тыс. чалавек. 29 снежня 2016 года групоўка далучылася да ініцыяванага Расіяй рэжыму перамір’я з 30 снежня 2016 года[20].

Роля ў вайне

У снежні 2012 года было абвешчана аб стварэнні новай кааліцыі, названай «Сірыйскім Ісламскім фронтам». З 11 арганізацый, якія былі аб’яднаны ў гэтай кааліцыі, Ахрар аш-Шам была самай буйнай, а член групоўкі Абу Абдарахман ас-Суры стаў афіцыйным прадстаўніком фронту[21]. У студзені 2013 года некаторыя з арганізацый-членаў «Сірыйскага Ісламскага фронту» абвясцілі, што яны аб’ядналі сілы з Ахрар аш-Шам у больш шырокую групу пад назвай Харакат Ахрар аш-Шам аль-Іслам.

9 верасня 2014 года тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне падчас сустрэчы камандавання Ахрар аш-Шам у горадзе Ідліб. У выніку выбуху загінулі не менш як 45 чалавек, у тым ліку лідар групоўкі Хасан Абуд і яшчэ 27 палявых камандзіраў[22][23]. Адказнасць за атаку ніхто на сябе не ўзяў, хоць раней (23 лютага таго ж года) аналагічную атаку на камандуючых Ахрар аш-Шам здзейснілі баевікі ІДІЛ[24].

Звязаныя падзеі

Ахрар аш-Шам адказна за вызваленне журналіста NBC Рычарда Энгель і яго здымачнай групы, якія падарожнічалі разам з групай байцоў з антыўрадавых сіл і былі затрыманы войскамі, падкантрольнымі ўраду Сірыі[25] (пазней, 15 мая 2015 г., само агенцтва NBC адмовілася ад гэтай версіі, заключыўшы, што выкрадальнікі ставіліся да суніцкай узброенай групоўкі, не звязанай з шыіцкімі праўладнымі групамі, у тым ліку на падставе рэпартажаў The New York Times[26]).

6 лістапада 2014 года Ахрар аш-Шам стаў чацвёртай ісламісцкай групоўкай ў Сірыі, чые пазіцыі падвергліся авіяўдару ВПС ЗША[27].

Гл. таксама

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.