Ахаціна звычайная, таксама вядомы як Гіганцкі афрыканскі смоўж (лац.: Achatina achatina) — наземны бруханогі малюск атрада лёгачных слімакоў сямейства ахацінідаў. Лацінская назва лац.: Achatina паходзіць ад грэч. achates, што значыць агат.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Ахаціна звычайная |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падклас: | Сапраўдныя смаўжы | Інфраатрад: | Сцяблініставокія малюскі | Неафіцыйная група: | Sigmurethra |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Achatina achatina Linnaeus, 1758
|
|
Закрыць
Лічыцца, што радзімай Ахаціны звычайнай з'яўляецца Заходняя Афрыка. Выкарыстоваецца ў якасці ежы як важная крыніца жывёльнага бялку сярод этнічных груп Заходняй Афрыкі.
Ахаціну звычайную рэгулярна канфіскуюць карантынныя органы ў аэрапортах ЗША, асабліва ў Балтымары, Даллесе, Міжнародным аэрапорце імя Джона Ф. Кенэдзі ў Нью-Ёрку і ў Сан-Францыска[1]. Гэтыя вельмі вялікія слімакі ўтрымліваюцца ў якасці хатніх жывёл у заходнім свеце, дзе ўладальнікі цэняць іх за вялікі памер, адметныя рысы і рэдкасць[2].
Ахаціна звычайная лічыцца патэнцыйна небяспечным шкоднікам, інвазійным відам, які можа аказаць негатыўнае ўздзеянне на сельскую гаспадарку, прыродныя экасістэмы або здароўе чалавека.
Ракавіны гэтых слімакоў часта вырастаюць да даўжыні 18 сантыметраў з дыяметрам 9 см. Некаторыя асобіны, якія назіраліся ў дзікай прыродзе, былі памерамі 30 х 15 см, што робіць іх самымі буйнымі вядомымі наземнымі слімакамі[3].