Афіясеміён двухпалосы (Aphyosemion bivittatum) — від рыб атрада карпазубападобных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Афіясеміён двухпалосы |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Nothobranchiidae |
Від: | Афіясеміён двухпалосы |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Aphyosemion bivittatum Lönnberg, 1895
|
Ахоўны статус |
---|
|
|
Закрыць
Радзіма — прыбярэжныя вадаёмы Нігерыі і Камеруна. Акварыумная рыба.
Даўжыня самцоў да 5 см. Афарбоўка зменлівая. Праз усё цела ідуць дзве паралельныя чорныя палосы (адсюль назва). Спінны, хваставы і анальны плаўнікі падоўжаныя. У самцоў на аранжавым спінным плаўніку рады чорных крапінак. Верхняя частка хваставога плаўніка бледная, ніжняя — ярка-аранжавая. Грудныя плаўнікі празрыстыя, жаўтаватыя.
Гадуюць у акварымах з укрыццямі з раслін, мяккай падкісленай тарфаванай вадой, у якую дадаюць крыху марской солі.