Касцявыя рыбы (Osteichthyes) — надклас водных пазваночных.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Падзяляецца на 2 класы: прамянёвапёрыя (Actinopterygii) і лопасцевапёрыя (Sarcopterygii), 11 надатрадаў, 38 атрадаў, каля 30 тыс. відаў. З'явіліся ў канцы сілуру (каля 410 млн. гадоў назад). У сучаснай іхтыяфауне прэсных і марскіх вадаёмаў складаюць больш за 96 % відаў, на Беларусі 58 відаў[1].
Даўжыня ад 7 мм (некаторыя бычкі) да 7 м (бялуга), маса да 1,5 т. Унутраны шкілет у большасці рыб касцявы, толькі ў нямногіх храстковы, але ўмацаваны накладнымі покрыўнымі касцямі. Жаберныя шчыліны прыкрыты з бакоў жабернымі накрыўкамі. Луска пласціністая, касцявая.
Дыханне шчэлепнае, зрэдку лёгачнае (у дваякадыхальных). Развіты плавальны пузыр. Апладненне вонкавае, зрэдку ўнугранае.