палітычная партыя карэннага насельніцтва ПАР From Wikipedia, the free encyclopedia
Афрыканскі нацыянальны кангрэс (АНК, англ.: African National Congress) — найстарэйшая палітычная арганізацыя афрыканскага насельніцтва ПАР, з 1994 года — кіруючая партыя (у саюзе з Кангрэсам паўднёваафрыканскіх прафсаюзаў (COSATU) і Паўднёва-Афрыканскай камуністычнай партыяй).
Афрыканскі нацыянальны кангрэс | |
---|---|
African National Congress | |
Лідар | Сірыл Рамафоса |
Заснавальнік | John Langalibalele Dube[d] |
Дата заснавання | 8 студзеня 1912 |
Штаб-кватэра | Яганэсбург |
Краіна | |
Ідэалогія | левы нацыяналізм, сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм |
Інтэрнацыянал |
Сацыялістычны Інтэрнацыянал, Прагрэсіўны альянс |
Саюзнікі і блокі |
Кангрэс паўднёваафрыканскіх прафсаюзаў, Паўднёва-Афрыканская камуністычная партыя |
Колькасць членаў | 896 000 |
Сайт | anc.org.za |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснавана ў 1912 годзе, у 1960—1990 гадах нелегальная. Абвяшчала сваёй мэтай ліквідацыю рэжыму апартэіду, барацьбу за дэмакратычную перабудову грамадства. Прэзідэнт АНК — Джэйкаб Зуму, які змяніў у 2007 годзе Таба Мбекі. Уваходзіць у Сацыялістычны Інтэрнацыянал, вызначае сябе як «дысцыплінаваная левая сіла»[1].
Сярод заснавальнікаў — вядомы зулускі грамадскі дзеяч і пісьменнік Джон Лангалібалеле Дубэ і публіцыст-тсвана Сол Плаакі. У эпоху апартэіду меў створанае ў 1961 годзе і ўзначаленае Роні Касрылсам баявое крыло «Умконта вэ сізвэ» (зулу: Umkhonto wesiZwe «Дзіда нацыі»). Прэзідэнт з 1985 года — Олівер Тамба, з 1991 да 1997 года — Нэльсан Мандэла.
Арганізацыя з 1960-х гадоў падтрымлівалася СССР. Ва ўніверсітэтах і тэхнікумах СССР вучыліся сотні актывістаў АНК. У савецкіх ваенных вучылішчах і ў лагерах у Анголе пад кіраўніцтвам савецкіх інструктараў атрымлівалі падрыхтоўку каля дзвюх тысяч байцоў ваеннага крыла АНК «Умконта вэ сізвэ». Яму пастаўлялася савецкая зброя[2]. Баявікі арганізацыі праходзілі навучанне ў СССР у 165-м навучальным цэнтры па падрыхтоўцы замежных ваеннаслужачых.[3]. ЗША выключылі АНК і яго членаў са спісу «тэрарыстаў» толькі ў 2008 годзе, да 90-годдзя Нэльсана Мандэлы[4].
У верасні 1989 года прэзідэнтам краіны выбраны Фрэдэрык дэ Клерк, які распачаў актыўныя дзеянні па ліквідацыі сістэмы апартэіду (белае насельніцтва павінна было адмовіцца ад свайго пануючага становішча). Быў вызвалены лідар АНК Нэльсан Мандэла, і ў 1994 годзе прайшлі першыя дэмакратычныя выбары, перамогу на якіх атрымаў Афрыканскі нацыянальны кангрэс. На выбарах 2004 года АНК атрымаў 69,6 % галасоў і 279 месцаў у Палаце прадстаўнікоў (канстытуцыйная большасць).
У 2008 годзе частка членаў партыі адлучылася ад АНК і стварыла новую партыю — COPE (Congress of the People — Народны кангрэс). Партыя ўпершыню прыняла ўдзел у парламенцкіх выбарах у красавіку 2009 года.[5]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.