адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Асінто́рфскі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года пасёлак) Асінторф.
Асінторфскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Дубровенскі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Асінторф |
Дата ўтварэння | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва (2019) | 1 433 |
Плошча | 304,27[1] |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 8 красавіка 2004 года шляхам рэарганізацыі Арэхаўскага пассавета ў сельсавет у сувязі з аднясеннем рабочага пасёлка Асінторф да катэгорыі сельскіх населеных пунктаў (пасёлак), уключаў 2 населеныя пункты: пасёлак Асінторф і вёску Шабаны Пірагоўскага сельсавета[2]. 14 верасня 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Засценкаўскага сельсавета (20 населеных пунктаў: аграгарадок Рэдзькі, вёскі Вялікае Тхорына, Ганчарова, Гічы, Дарожная, Засценкі, Іваноўшчына, Карумны, Кіраёва, Косціна, Новая Зямля, Новая Тухінь, Пятрыкі, Рыленкі, Сарвіры, Сенцюры, Судзілавічы, Шухаўцы, Шэкі і Якіменкі)[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (2 населеныя пункты) — 1139 чалавек[4], з іх 92,9 % — беларусы, 5,7 % — рускія, 0,4 % — украінцы, 0,4 % — палякі[5]; паводле перапісу 2019 года (22 населеныя пункты) — 1433 чалавекі[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.