Асуанскія плаціны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Асуанская плаціна — комплекс гідратэхнічных збудаванняў у Егіпце на рацэ Ніл, паблізу Асуана, горада на першым парозе Ніла. Мэта пабудовы — прадухіліць паводкі, забяспечыць Егіпет электрычнасцю, стварыць сетку арашальных каналаў для сельскай гаспадаркі.
Праект будаўніцтва вылучаны Вялікабрытаніяй, пазней падтрыманы ЗША, пасля 1956 работы згорнутыя па палітычных прычынах. У 1958 сваю дапамогу прапанаваў СССР. Будаўніцтва пачалося ў 1960, скончана ў 1970. Урачыстае адкрыццё і ўвод у эксплуатацыю Асуанскага гідраэнергетычнага комплекса адбылося 15 студзеня 1971 года.