Астраўная экалогія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Астраўная экалогія — гэта раздел экалогіі, аб’ектамі вывучэння якога з’яўляюцца астраўныя арганізмы і іхнае ўзаемадзеянне адзін з адным і навакольным асяроддзем. Астравы займаюць амаль 1/6 агульнай плошчы зямлі[1], аднак экалогія астраўных экасістэм значна адрозніваецца ад экалогіі мацерыковых суполак. Іх ізаляванасць і высокая даступнасць пустых ніш прыводзяць да ўзмацнення відаўтварэння. У выніку астраўныя экасістэмы складаюць 30 % сусветнай біяразнастайнасці, 50 % марской трапічнай разнастайнасці і маюць некаторыя з самых незвычайных і рэдкіх відаў.[2] Многія віды да гэтага часу застаюцца невядомымі.
На разнастайнасць відаў на астравах моцна ўплывае дзейнасць чалавека, такая як высечка лясоў і інтрадукцыя[en] чужародных відаў. У адказ эколагі скіроўваюць увагу на захаванне і аднаўленне астраўных відаў. Паколькі гэта простыя сістэмы, астравы даюць магчымасць вывучаць працэсы вымірання, якія можна экстрапаляваць на больш буйныя экасістэмы.